Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Манголіі вызвалілі фізыка-атамніка Ажароўскага пасьля затрыманьня на ўранавым радовішчы


Андрэй Ажароўскі, архіўнае фота
Андрэй Ажароўскі, архіўнае фота

Андрэй Ажароўскі ў Манголіі правяраў звалку старых радыяактыўных адыходаў.

Фізыка Андрэя Ажароўскага, затрыманага 19 жніўня ў Манголіі падчас замераў радыеактыўнага забруджваньня на месцы здабычы ўрану ў пустыні Гобі, адпусьцілі на волю, піша Расейская служба Радыё Свабода. Ён паведаміў, што знаходзіцца ва Ўлан-Батары, а справу прадоўжаць разглядаць мангольскія праваахоўныя органы.

Ажароўскі распавёў, што раніцай 21 жніўня яго даставілі ў выведнае ўпраўленне краіны, дзе пыталі, навошта ён прыехаў у Манголію і што знайшоў.

Навуковец прыбыў у краіну на запрашэньне мясцовых актывістаў, каб вывучыць закінуты пасёлак Мардай, дзе ў савецкія гады здабывалі ўран. Па словах Ажароўскага, цяпер француская кампанія Orano Mining здабывае там уран з дапамогай запампоўваньня кіслаты пад зямлю, што выклікае новыя забруджваньні.

Навуковец распавёў, што заяву на яго напісала камісія па ядзерным рэгуляваньні Манголіі. Ведамства абвінаваціла фізыка ў распаўсюджваньні недакладнай інфармацыі.

Дарнодзкае ўранавае радовішча, якое паехаў дасьледаваць Ажароўскі, пачалі распрацоўваць у 1970-я гады для патрэбаў ядзернай праграмы СССР, у тыя ж гады там узьнік пасёлак Эрдэнэс (пасьля перайменаваны ў Мардай), дзе жылі пераважна савецкія грамадзяне. Пасьля распаду СССР у пачатку 1990-х пасёлак апусьцеў.

У пачатку 2025 году Манголія і Францыя падпісалі інвэстыцыйную дамову аб супрацы ў праекце здабычы ўрану. Андрэй Ажароўскі сьцьвярджае, што француская кампанія Orano Mining вядзе здабычу ўрану ў Манголіі некарэктна.

Андрэй Ажароўскі часта крытыкаваў праекты, зьвязаныя з радыяцыяй, у тым ліку Беларускую АЭС у Астраўцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG