Кіеў нагадаў, што ідзецца пра вучэньні «Ўзаемадзеяньне-2025», «Пошук-2025», «Эшалён-2025» (АДКБ) і «Захад-2025» («Саюзная дзяржава»).
«З 2022 году Рэспубліка Беларусь — саўдзельніца злачынства агрэсіі Расейскай Фэдэрацыі супраць Украіны. Менск надаў расейскім акупантам тэрыторыю Беларусі і яе паветраную прастору для нападу на нашу дзяржаву, а таксама працягвае палітычную, вайсковую, вайскова-тэхнічную, інфармацыйную і іншыя віды падтрымкі Расеі ў яе несправакаванай і злачыннай захопніцкай вайне супраць Украіны», — канстатуецца ў заяве.
МЗС падкрэсьлівае, што супраца рэжымаў у Маскве і Менску
«становіць беспасярэднюю пагрозу ня толькі для Ўкраіны, але і для Польшчы, дзяржаваў Балтыі і ўсёй Эўропы, а таксама перашкаджае мірным намаганьням прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа ў прыпыненьні вайны».
«Памятаем пра горкі досьвед і цану хлусьлівых заяваў расейскага і беларускага дыктатараў. Канцэнтрацыя расейскіх войскаў на межах Украіны ў 2021–2022 гадах адбывалася пад прыкрыцьцём сумесных вайсковых вучэньняў Расеі і Беларусі „Захад-2021“», — адзначае замежнапалітычнае ведамства Ўкраіны.
Украінскае МЗС заяўляе таксама, што Ўкраіна «ніколі ня несла і ня будзе несьці пагрозы беларускаму народу», зь якім яна прагне «жыць у міры», мае «агульнае мінулае», якое «сягае Княскае пары і Вялікага Княства Літоўскага», і будучыню — «у эўрапейскай сям’і народаў».
12 жніўня намесьнік начальніка Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Вадзім Скібіцкі назваў даволі нізкім узровень пагрозы манэўраў «Захад-2025».
Форум