Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзкая рада Франкфурта-на-Майне абмяркуе ўшанаваньне Васіля Быкава


Васіль Быкаў з Барысам Кітом у Франкфурце-на-Майне. 2001
Васіль Быкаў з Барысам Кітом у Франкфурце-на-Майне. 2001

2 верасьня рада нямецкага горада Франкфурта-на-Майне, дзе 2 гады жыў Быкаў, будзе разглядаць прапанову беларускай ініцыятывы ўсталяваньня памятнай шыльды.

Як піша Reform.news, беларуская супольнасьць у Нямечыне RAZAM e.V. ініцыявала абмеркаваньне магчымасьці ўсталяваньня памятнай шыльды Васілю Быкаву ў Франкфурце-на-Майне.

2 верасьня ў Франкфурце-на-Майне адбудзецца пасяджэньне мясцовай рады, дзе прадстаўнікі згуртаваньня RAZAM e.V. распавядуць пра дзейнасьць і творчасьць Васіля Быкава і ягоныя сувязі з горадам.

Другім пунктам парадку пасяджэньня рады горада стаіць пытаньне:

«Васіль Быкаў — спадчына беларускага дысыдэнта ў Франкфурце. Аляксандар Майсеенка і Яўгенія Гукава з беларускай грамады RAZAM e.V. прадставяць мясцовай радзн і грамадскасьці беларускага пісьменьніка Васіля Быкава і яго творчасьць. Пасьля гэтага будуць дадзены адказы на пытаньні і прапановы прысутных».

У 2001-2002 гадах Васіль Быкаў разам з жонкай жыў Ірынай і працаваў у выгнаньні ў гэтым нямецкім горадзе, тут сярод іншага ён запісаў успаміны Барыса Кіта, зь якім блізка сябраваў пад час свайго знаходжаньня ў Нямеччыне.

Народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў нарадзіўся ў 1924 годзе, памёр у 2003 годзе.

У Менску да гэтага часу няма ні плошчы, ні вуліцы, ні помніка Быкаву. Музэі Быкава ёсьць ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёна, дзе ён нарадзіўся, і на ягонай дачы Быкава ў Ждановічах пад Менскам.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG