Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бесьпілётнікі атакавалі расейскі порт Усць-Луга, узьнік пажар


Пажар на тэрмінале «Наватэк» пасьля атакі дронаў у 2024 годзе
Пажар на тэрмінале «Наватэк» пасьля атакі дронаў у 2024 годзе

Раніцай 24 жніўня над портам Усць-Луга заўважылі дзесяць бесьпілётнікаў, паведамляюць расейскія СМІ.

Пазьней губэрнатар Ленінградзкай вобласьці Расеі Аляксандр Дразьдзенка пацьвердзіў інфармацыю пра атаку бесьпілётнікаў на порт Усць-Луга. Паводле яго слоў, інцыдэнт адбыўся раніцай, і падчас адбіцьця атакі нібыта зьнішчылі дзесяць бесьпілётнікаў.

Тым не меней паведамляецца, што абломкі бесьпілётнікаў сталі прычынай пажару на тэрмінале «Наватэк», як распавёў расейскі чыноўнік. На месцы здарэньня працуюць пажарныя і супрацоўнікі МНС. Паводле папярэдніх зьвестак, ніхто не пацярпеў.

З-за гэтай сытуацыі рэйсы ў галоўным аэрапорце Санкт-Пецярбурга «Пулкава» часова прыпыненыя.

Рэдакцыя «Радыё Свабода» пакуль ня можа праверыць гэтую інфармацыю з незалежных крыніц.

Завод «Новатэк» ва Усьць-Лузе займаецца перапрацоўкай стабільнага газавага кандэнсату, канчатковыя прадукты — нафта, газа, дызэльная фракцыя і мазут. Завод разьмешчаны ў прыбярэжнай зоне, побач са спэцыялізаваным тэрміналам, на якім прадукцыя і сам газавы кандэнсат грузяцца на судны і адпраўляюцца на экспарт.

Раней порт і завод «Новатэк» ва Усьць-Лузе ужо былі аб'ектамі нападу для ўкраінскіх бесьпілётнікаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG