9 студзеня 1889 году сябры і знаёмыя Фрыдрыха Ніцшэ амаль адначасова атрымалі ад яго лісты, зь якіх недвухсэнсоўна вынікала, што іхны добры філёзаф канчаткова звар’яцеў.
«Я Фэрдынанд Лесэпс... я Прадо, я Шамбіж, за гэтую восень мяне пахавалі двойчы...», — напісаў Ніцшэ аднаму сябру ў Базэль. Намякаючы на тое, што ён і ёсьць двума парыскімі забойцамі, пра якіх тады пісалі ўсе газэты. Два ў адным.
«Дружа Георг, з тае пары, як ты адкрыў мяне, цяпер ня дзіва знайсьці мяне, значна цяжэй цяпер згубіць мяне...»
Гэта зь ліста Брандэсу. А Пэтэру Гасту Ніцшэ напісаў, каб ён прасьпяваў яму
«...новую песьню. І ўсе нябёсы цешацца».
Козіме Вагнэр, жонцы знакамітага кампазытара, Ніцшэ адаслаў прызнаньне ў каханьні. Прыкмета вар’яцтва, што й казаць...
Лісты былі падпісаныя так: «Укрыжаваны». Іхны адпраўнік жыў тады ў Турыне, куды не марудзячы выправіўся адзін зь сяброў. Ніцшэ граў Вагнэра локцем на піяніна і сьпяваў гімны Дыянісу. Сябра спыніў гэтыя пэрформансы, забраў аўтара ў Базэль і памясьціў у псыхіятрычны шпіталь. Празь дзесяць гадоў Укрыжаваны памёр у Ваймары. Перад сьмерцю ён часам нешта прыгадваў.
«Хіба я не напісаў цудоўных кніг?»
Напісаў, напісаў, супакойвалі яго. І ён замаўкаў.
У сьвеце няма ніводнай душы, якая любіла б мяне — дык як я магу любіць жыцьцё?»...
Фрыдрых Ніцшэ — чалавек, якога пры жыцьці не зразумелі, а пасьля сьмерці зразумелі няправільна.
Грамадзтва хоча ад нас ня так ужо й шмат. Галоўнае — гэта ня граць на піяніна локцем, не сьпяваць у не прызначаны для сьпеваў час і не дасылаць сумнеўных лістоў. І тады ўсё будзе добра. Канца сьвету не адбудзецца. Табе налічаць пэнсію. Паставяць на чаргу. Зробяць зьніжку. Адпусьцяць. Даруюць. Забудуць. Паміж «звыш» і «неда» ёсьць невялікі прагал. Калі там зьмясьцілася большасьць, то знойдзецца месца і для цябе.
Ганс Ольдэ. Фрыдрых Ніцшэ
Праўда, гэта для іх, нармальных, усё выглядала так недвухсэнсоўна. Чытаючы тыя лісты, нічога асаблівага не заўважаеш. Трохі больш, чым звычайна, паэтычнага свавольства — але збольшага цалкам прыстойная пошта. Сэнсаў у якой можа быць два, а можа тры; а можа і зусім ня быць. Як і ў самой філязофіі, калі яна паварочваецца да зямлі сваім цёмным бокам. Але сябры на тое і сябры, каб ставіць дыягназ на адлегласьці.«Я Фэрдынанд Лесэпс... я Прадо, я Шамбіж, за гэтую восень мяне пахавалі двойчы...», — напісаў Ніцшэ аднаму сябру ў Базэль. Намякаючы на тое, што ён і ёсьць двума парыскімі забойцамі, пра якіх тады пісалі ўсе газэты. Два ў адным.
«Дружа Георг, з тае пары, як ты адкрыў мяне, цяпер ня дзіва знайсьці мяне, значна цяжэй цяпер згубіць мяне...»
Гэта зь ліста Брандэсу. А Пэтэру Гасту Ніцшэ напісаў, каб ён прасьпяваў яму
«...новую песьню. І ўсе нябёсы цешацца».
Козіме Вагнэр, жонцы знакамітага кампазытара, Ніцшэ адаслаў прызнаньне ў каханьні. Прыкмета вар’яцтва, што й казаць...
Лісты былі падпісаныя так: «Укрыжаваны». Іхны адпраўнік жыў тады ў Турыне, куды не марудзячы выправіўся адзін зь сяброў. Ніцшэ граў Вагнэра локцем на піяніна і сьпяваў гімны Дыянісу. Сябра спыніў гэтыя пэрформансы, забраў аўтара ў Базэль і памясьціў у псыхіятрычны шпіталь. Празь дзесяць гадоў Укрыжаваны памёр у Ваймары. Перад сьмерцю ён часам нешта прыгадваў.
«Хіба я не напісаў цудоўных кніг?»
Напісаў, напісаў, супакойвалі яго. І ён замаўкаў.
Фрыдрых Ніцшэ за год да сьмерці
«...Трэба», пачуліся галасы, «задушыць гэтае вучэньне і забіць Заратуштру».У сьвеце няма ніводнай душы, якая любіла б мяне — дык як я магу любіць жыцьцё?»...