Над Вашынгтонам прайшоў авіяпарад у гонар тых, хто змагаецца з каранавірусам

Авіяпарад над Белым домам у Вашынгтоне

Пілятажныя групы ваенна-паветраных сіл ЗША «Буравесьнікі» і ваенна-марскіх сіл ЗША «Блакітныя анёлы» правялі ў суботу паветраны парад над Вашынгтонам у гонар людзей, якія знаходзяцца на перадавой барацьбы з пандэміяй каранавірусу, паведамляе «Голос Америки».

Самалёты ВПС і ВМС таксама праляцелі над Балтыморам — найбуйнейшым горадам штата Мэрылэнд і над штатам Вірджынія, а затым над Атлянтай — сталіцай штата Джорджыя.

Днём 1 траўня пілёты некалькіх баз ВПС зладзілі паветраныя парады ў гонар змагароў з каранавірусам у небе над Арызонай, Люізіянай і Аклахомай.

На раніцу 3 траўня ў ЗША зафіксавалі 1,16 млн выпадкаў COVID-19. Звыш 67 тысяч чалавек памерлі, сярод іх прынамсі 27 мэдыкаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ