У Францыі абвясьцілі пра скасаваньне правядзеньня Канскага кінафэстывалю ў намечаныя раней тэрміны. Чакалася, што 73-й Канскі кінафэстываль пачнецца на Блакітным беразе 12 траўня. Затым, у сувязі з пандэміяй каранавірусу тэрміны былі ссунутыя на чэрвень.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
У нядзелю, 10 траўня, арганізатары фэстывалю заявілі, што ён адмяняецца, «але не сыходзіць», перадае Variety. У якім выглядзе захаваецца фэстывальная праграма, яго конкурсныя і пазаконкурсныя падзеі, застаецца пакуль незразумелым.
Аптымісты гавораць аб магчымым правядзеньні фэстывалю ў кастрычніку.
Пэсымісты лічаць, што наступны фэстываль, магчыма, будзе праведзены ў 2021 годзе.
Прэзыдэнт фэстывалю П'ер Лескюр у інтэрвію Le Figaro выказаў надзею на тое, што ў наступным годзе амэрыканскі кінарэжысэр Спайк Лі «ўсё ж зможа ўзначаліць журы кінафэстывалю».
Першай найбуйнейшай міжнароднай культурнай падзеяй, адмененай сёлета ў сувязі з пандэміяй, стаў песенны конкурс «Эўравізія». Такое рашэньне было прынята яго арганізатарам, Эўрапейскім вяшчальным саюзам 18 сакавіка. Конкурс павінен быў прайсьці ў нідэрляндзкім Ратэрдаме з 12 па 16 траўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі праз каранавірус адмянілі два міжнародныя фэстываліШто трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.