113-гадовая жанчына, якая лічыцца самай старой у Гішпаніі, пераадолела каранавірусную інфэкцыю COVID-19, паведамляе AFP са спасылкай на дом для старых, дзе жанчына жыве.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Марыя Браняс, якая нарадзілася ў ЗША, захварэла ў красавіку ва ўсходнім гішпанскім горадзе Алот, дзе жыла апошнія 20 гадоў.
Цяпер жанчына адчувае сябе добра, паўторны тэст на каранавірус быў адмоўным.
Марыя Браняс лячылася ў сваім пакоі пад наглядам супрацоўніка дома састарэлых, у яе былі ўмераныя сымптомы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Італіі ад COVID-19 вылечыўся 101-гадовы мужчынаНа пытаньне, як ёй удалося паправіцца, жанчына адказала, што ёй пашанцавала з «добрым здароўем».
Гішпанія — адна з краінаў, якія найбольш пацярпелі ад каранавірусу. Паводле афіцыйных дадзеных, каля 27 000 чалавек памерлі ад хваробы падчас пандэміі.
Пажылыя людзі, а таксама тыя, хто пакутуе ад хранічных хвароб, лічацца найбольш уразьлівымі да COVID-19.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ