На борце Ан-12, які разьбіўся пад Іркуцкам, было 9 чалавек

Рэшткі грузавога самалёта «Антонов», які разьбіўcя пад Іркуцкам

На самалёце Ан-12, які разьбіўся ў сераду пад Іркуцкам, ляцелі 9 чалавек, паведаміла ТАСС. Раней было вядома толькі пра 7.

«Паводле ўдакладненых зьвестак, атрыманых ад прадстаўніка авіякампаніі „Гродна“, на борце паветранага судна знаходзіліся дзевяць чалавек, у тым ліку пяць членаў экіпажу і чатыры чалавекі, якія суправаджалі груз», — паведаміў першы намесьнік кіраўніка іркуцкай абласной управы МНС Андрэй Рабаволаў.

Зь дзевяці чалавек трое — грамадзяне Беларусі, чатыры — Расеі, 2 — Украіны.

«Авіякампанія Гродна» апублікавала поўны сьпіс загінулых у катастрофе самалёта пад Іркуцкам:

  • Камандзір ВС — Аляксандар Ягораў (Расея)
  • Другі пілёт — Алег Шчучко (Украіна)
  • Бортрадыст — Аляксандар Чупрыненка (Украіна)
  • Штурман — Андрэй Сяргееў (Беларусь)
  • Бортмэханік — Юры Крапалеў (Расея)
  • Інжынэр — Дзьмітры Гарманенка (Беларусь)
  • Інжынэр — Максім Карпук (Беларусь)
  • Службовы пасажыр — Юрый Валодзін (Расея)
  • Службовы пасажыр — Алег Вішнёў (Расея)

Знайшлі целы шасьці чалавек.

Паводле крыніцы, знаёмай з ходам расьсьледаваньня, прычынай крушэньня мог стаць ледзяны дождж, паведаміў Interfax.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Першы палёт». Што вядома пра беларусаў з экіпажу АН-12, які разьбіўся пад Іркуцкам
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра авіякампанію «Гродна», чый самалёт разьбіўся ў Расеі