Для некаторых групаў спажыўцоў у Беларусі павысілі тарыфы на газ

Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) скарэктавала цану прыроднага газу для шэрагу катэгорыяў спажыўцоў. Адпаведная пастанова № 57 ад 11 жніўня апублікаваная на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале.

Міністэрства ўвяло для арганізацыяў, якія маюць інтэрнаты, новую цану газу, які спажываюць жыхары апошніх.

Зьмены закранулі рэлігійныя арганізацыі, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу, дзіцячыя вёскі й мястэчкі, а таксама госьпісы.

Цяпер пры выкарыстаньні індывідуальных газавых ацяпляльных прыладаў названыя катэгорыі спажыўцоў будуць плаціць 21,25 капейкі за кубамэтар без уліку падатку на даданую вартасьць. Раней тарыф быў 20,62 капейкі за кубамэтар — такім чынам, ён вырас на 0,63 капейкі.

Новыя цэны дзейнічаюць пасьля афіцыйнага апублікаваньня пастановы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белстат паведаміў, якія тавары і паслугі найбольш падаражэлі ў першым паўгодзьдзі 2025 году


ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі вырасьлі тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі і электрычнасьць