Дата дня
5 гадоў таму 22 жніўня 2020 году ў лесапарку ў раёне Парніковай вуліцы ў Менску знайшлі павешаным Мікіту Крыўцова, актыўнага ўдзельніка пратэстаў з Маладэчна. Мікіта Крыўцоў зьнік 11 жніўня 2020 году. Перад зьнікненьнем ён хадзіў на акцыі пратэсту. Паводле інфармацыі СК, ягоная сьмерць ня носіць крымінальнага характару. Сям’я Мікіты Крыўцова не пагадзілася з вэрсіяй «самагубства» і падала заяву ў Сьледчы камітэт. Пахавалі Мікіту Крыўцова на старых могілках Маладэчна.
Таксама ў гэты дзень
1456 — прынцам Валахіі стаў Улад Дракула, вядомы па легендах пра вампіраў.
1485 — скончылася вайна Пунсовай і Белай ружаў (сэрыя збройных дынастычных канфліктаў за пасад Ангельшчыны), у бітве пры Босварце загінуў Рычард III, кароль ангельскі.
1864 — падпісаная Першая Жэнэўская канвэнцыя, створанае таварыства Чырвонага крыжа.
1941 — Другая сусьветная вайна: пачатак блякады Ленінграду.
1989 — Літва абвясьціла незаконнай анэксію краіны Савецкім Саюзам.
1991 — пасьля правалу спробы дзяржаўнага перавароту ў СССР прэзыдэнт Міхаіл Гарбачоў, часова адхілены ад кіраваньня, вярнуўся ў Маскву; змоўшчыкаў арыштавалі.
Міхаіл Гарбачоў вярнуўся ў Маскву пасьля хатняга арышту на дачы ў Фаросе, 22 жніўня 1991
1991 — бела-сіне-чырвоны сьцяг абвешчаны дзяржаўным сьцягам Расеі.
2015 — выйшаў на волю Мікола Статкевіч, кандыдат у прэзыдэнты і палітвязень, арыштаваны пасьля выбараў 2010 году.
Мікола Статкевіч пасьля вызваленьня, Менск, 22 жніўня 2015
У гэты дзень нарадзіліся
1861 — Ігнат Буйніцкі, актор, рэжысэр, пачынальнік беларускага нацыянальнага тэатру.
Ігнат Буйніцкі.
1862 — Клёд Дэбюсі, францускі кампазытар.
Клод Дэбюсі
1898 — Генрык Лаўмянскі, гісторык.
1902 — Лені Рыфэншталь, нямецкая кінарэжысэрка.
1904 — Дэн Сяопін, кіраўнік КНР з 1976 году па сярэдзіну 90-х.
Дэн Сяопін
1920 — Рэй Брэдбэры, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст.
1966 — Вольга Маёрава, грамадзкая дзяячка, асуджаная ў «справе Аўтуховіча» на 20 гадоў. У 2024 годзе ёй дадалі яшчэ 1,5 года за «непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі».
У памяці
1898 — Альгерд Абуховіч, беларускі паэт, перакладчык.
1922 — Майкл Колінз, ірляндзкі палітык, змагар за незалежнасьць.
1978 — Піліп Пестрак, беларускі паэт, празаік, публіцыст, крытык.
1988 — Віталь Вольскі, беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзяяч.