Нацбанк Беларусі абмежаваў бонусы кіраўнікам камэрцыйных банкаў — да 12 акладаў на год

Нацбанк Беларусі, архіўнае фота

Апошні раз пра какнрэтны памер заробкаў кіраўнікоў беларускіх камэрацыйных банкаў стала вядома зь перадвыбарчай дэклярацыі Віктара Бабарыкі.

Як паведамляе прававы інтэрнэт-партал Pravo.by, сваёй пастановай Нацбанк абмежаваў гадавыя бонусы кіраўнікам беларускіх камэрцыных банкаў.

Гадавы бонус кіраўнікам банкаў цяпер устаноўлены ў памеры 5% прыбытку банка пасьля выплаты ўсіх падаткаў, але не болей за 12 месячных акладаў.

Пры гэта у дакумэнце напісана, што памер гадавога бонуса кіраўніку банка, доля дзяржавы ў якім вышэй за 50%, могуць павялічыць яшчэ на тры аклады за выкананьне кожнага з устаноўленых паказчыкаў.

Аб заробках топ-менэджмэнта беларускіх банкаў інфармацыі вельмі мала, свой даход афіцыйна задэкляраваў толькі былы старшыня праўленьня Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2020 году. У сваім банку ў 2019 годзе ён зарабіў 361 тысячу рублёў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Які даход паказаў Бабарыка ў дэклярацыі для рэгістрацыі кандыдатам у прэзыдэнты
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Нацбанк Беларусі ўпершыню за два гады зьмяніў стаўку рэфінансаваньня. У чым прычына?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каб не заседжваліся. Чаму Лукашэнка памяняў Галоўчанку на Турчына