Як піша Reform.news, беларуская супольнасьць у Нямечыне RAZAM e.V. ініцыявала абмеркаваньне магчымасьці ўсталяваньня памятнай шыльды Васілю Быкаву ў Франкфурце-на-Майне.
2 верасьня ў Франкфурце-на-Майне адбудзецца пасяджэньне мясцовай рады, дзе прадстаўнікі згуртаваньня RAZAM e.V. распавядуць пра дзейнасьць і творчасьць Васіля Быкава і ягоныя сувязі з горадам.
Другім пунктам парадку пасяджэньня рады горада стаіць пытаньне:
«Васіль Быкаў — спадчына беларускага дысыдэнта ў Франкфурце. Аляксандар Майсеенка і Яўгенія Гукава з беларускай грамады RAZAM e.V. прадставяць мясцовай радзн і грамадскасьці беларускага пісьменьніка Васіля Быкава і яго творчасьць. Пасьля гэтага будуць дадзены адказы на пытаньні і прапановы прысутных».
У 2001-2002 гадах Васіль Быкаў разам з жонкай жыў Ірынай і працаваў у выгнаньні ў гэтым нямецкім горадзе, тут сярод іншага ён запісаў успаміны Барыса Кіта, зь якім блізка сябраваў пад час свайго знаходжаньня ў Нямеччыне.
Народны пісьменьнік Беларусі Васіль Быкаў нарадзіўся ў 1924 годзе, памёр у 2003 годзе.
У Менску да гэтага часу няма ні плошчы, ні вуліцы, ні помніка Быкаву. Музэі Быкава ёсьць ў вёсцы Бычкі Вушацкага раёна, дзе ён нарадзіўся, і на ягонай дачы Быкава ў Ждановічах пад Менскам.