Пазьней губэрнатар Ленінградзкай вобласьці Расеі Аляксандр Дразьдзенка пацьвердзіў інфармацыю пра атаку бесьпілётнікаў на порт Усць-Луга. Паводле яго слоў, інцыдэнт адбыўся раніцай, і падчас адбіцьця атакі нібыта зьнішчылі дзесяць бесьпілётнікаў.
Тым не меней паведамляецца, што абломкі бесьпілётнікаў сталі прычынай пажару на тэрмінале «Наватэк», як распавёў расейскі чыноўнік. На месцы здарэньня працуюць пажарныя і супрацоўнікі МНС. Паводле папярэдніх зьвестак, ніхто не пацярпеў.
З-за гэтай сытуацыі рэйсы ў галоўным аэрапорце Санкт-Пецярбурга «Пулкава» часова прыпыненыя.
Рэдакцыя «Радыё Свабода» пакуль ня можа праверыць гэтую інфармацыю з незалежных крыніц.
Завод «Новатэк» ва Усьць-Лузе займаецца перапрацоўкай стабільнага газавага кандэнсату, канчатковыя прадукты — нафта, газа, дызэльная фракцыя і мазут. Завод разьмешчаны ў прыбярэжнай зоне, побач са спэцыялізаваным тэрміналам, на якім прадукцыя і сам газавы кандэнсат грузяцца на судны і адпраўляюцца на экспарт.
Раней порт і завод «Новатэк» ва Усьць-Лузе ужо былі аб'ектамі нападу для ўкраінскіх бесьпілётнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Пецярбургу зьбіты дрон упаў на завод «Неўскі мазут», улады адмаўляюць пашкоджаньні ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каля расейскага Санкт-Пецярбуру — атака бесьпілётнікаў. Гарыць порт Усьць-Луга