Пра гэта сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз апэратыўных зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі з памежных пераходаў.
Суткамі раней на гэты час было 5.190 машын і 116 аўтобусаў, год таму — 390 аўтамабіляў (у 12,5 разы менш) і 65 аўтобусаў.
Самым загружаным напрамкам застаецца Польшча. На 10 гадзін у пункце пропуску Берасьце (з польскага боку Тарэспаль) было 4.625 легкавых аўтамабіляў (4.660 у гэты ж час суткамі раней). Больш за ўсё аўтамабіляў — 4.770 — сабралася тут у 2 гадзіны ночы 20 жніўня.
На тым жа пункце пропуску было 65 аўтобусаў (116 суткамі раней). Рэкорд быў зафіксаваны ў 12 гадзін 19 жніўня — 157.
Зьменшыліся чэргі на ўезд у краіны Балтыі. У пункце пропуску Грыгараўшчына (з латвійскага боку Патэрніекі) сабралася 60 легкавых аўтамабіляў (100 суткамі раней), у Беняконях (зь літоўскага боку Шальчынінкай) — 200 (280), у Каменным Логу (Мядзінінкай) — 200 (150). Чаргі аўтобусаў у гэтым напрамку не было.
Раней Дзяржаўны памежны камітэт заяўляў, што «закладнікамі сытуацыі, якая стала вынікам дзеяньняў польскіх службаў, аказаліся звычайныя турысты, сярод якіх шмат грамадзян з краін Эўразьвязу».
Польскія памежнікі тлумачылі павольнае праходжаньне мяжы неабходнасьцю больш дакладнай праверкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэргі на ўезд у Польшчу зноў павялічыліся, у Літву і Латвію — зьменшылісяШто прывяло да чэргаў?
Берасьце — адзіны даступны для падарожнікаў аўтамабільны пункт пропуску на мяжы Беларусі і Польшчы.
Пасьля вынясеньня палітычна матываванага прысуду журналісту, дзеячу неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэю Пачобуту (8 гадоў пазбаўлення волі) 10 лютага 2023 году Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла другі аўтамабільны пункт — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).
8 жніўня 2023 году Літва закрыла пункты пропуску Шумск (Лоша) і Цьверач (Відзы), 1 сакавіка 2024-га — Лаварышкі (Катлоўка) і Райгорад (Прывалка). На мяжы зь Беларусьсю працягваюць працаваць два памежныя пераходы — Меднікі (Каменны Лог) і Салечнікі (Беняконі).
19 верасьня 2023 году праз узрослы паток нелегальных мігрантаў з боку Беларусі Латвія на нявызначаны тэрмін закрыла і забарыкадавала пункт пропуску Сілене (Урбаны).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэргі на ўезд у Польшчу зьменшыліся, але значна павялічыліся ў Літву і ЛатвіюЗакрыцьцё пераходаў на мяжы Польшчы і Беларусі. Што варта ведаць
- У ліпені 2021 году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што з прычыны санкцыяў Беларусь больш ня будзе стрымліваць нелегальную міграцыю ў краіны Эўразьвязу. Польшча стала адной з краін, куды кінуліся патокі мігрантаў. Рэагуючы на крызіс, Польшча, як і Літва, пачала будаваць сьцяну на мяжы зь Беларусьсю, а 9 лістапада 2021 году закрыла пераход Кузьніца Беластоцкая — Брузгі.
- У Варшаве абвінавацілі рэжым Лукашэнкі ў арганізацыі нелегальнай міграцыі ў краіны Эўразьвязу з тым, каб шантажаваць краіны ЭЗ і патрабаваць зьняцьця санкцый. Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі выказаў упэўненасьць, што сцэнар «гібрыднай агрэсіі» супраць Эўразьвязу быў распрацаваны Менскам не самастойна, а ў шчыльнай супрацы з Масквой.
- 9 лютага 2023 году міністар унутраных спраў Польшчы Марыюш Каміньскі заявіў аб рашэньні закрыць памежны пераход Баброўнікі — Бераставіца, пачынаючы з 10 лютага. Гэта стала адказам Польшчы на палітычны прысуд журналісту Анджэю Пачобуту, актывісту польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі. Яму прысудзілі 8 гадоў калёніі.
- Усяго на беларуска-польскай мяжы 6 пунктаў пропуску. З 10 лютага 2023 году зь іх толькі адзін адкрыты для легкавікоў і адзін для грузавікоў, у Берасьці.
Памежныя пераходы на мяжы Беларусі і Польшчы. Інфаграфіка
- Берасьце (Тэрэспаль з польскага боку) — дзейнічае толькі для легкавікоў;
- Казловічы (Кукурыкі) — праезд дазволены толькі грузавым аўтамабілям;
- Брузгі (Кузьніца Беластоцкая)— закрыты ў 2021 годзе;
- Бераставіца (Баброўнікі), — закрыты з 10 лютага 2023;
- Пясчатка (Полаўцы) — не функцыянуе зь ініцыятывы польскага боку;
- Дамачава (Славатычы) — не функцыянуе зь ініцыятывы польскага боку.
- Каля Горадні працягвае працу памежны пункт зь Літвой «Прывалка — Райгардас». Ён знаходзіцца блізка да мяжы з Польшчай.
- На прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі 10 лютага прэм’ер-міністар Польшчы адзначыў, што ў Варшаве разглядаюць варыянт закрыцьця астатніх двух пераходаў на мяжы зь Беларусьсю. Ён заявіў, што да Беларусі «інструмэнтальна ставяцца» расейцы і Крэмль, і гэта складае вялікую пагрозу Польшчы і Ўкраіне.
- Перад закрыцьцём памежнага пераходу ў Баброўніках там затрымалі сама меней 12 мытнікаў. Гаворка, магчыма, ідзе пра хабарніцтва. Пра гэта паведаміла Gazeta Wyborcza. Інфармацыю аб затрыманьні мытнікаў выданьне атрымала ў ноч на 11 лютага, ужо пасьля закрыцьця памежнага пераходу.
- 13 лютага Памежны камітэт Беларусі паведаміў, што колькасьць аўтамабіляў за першыя выходныя пасьля закрыцьця Баброўнікаў на іншых пераходах павялічылася на 16%.