Рэйс авіякампаніі «Белавія» з Баку ў Менск затрымалі на некалькі гадзін.
Па раскладзе вылет рэйса B2-740 павінен быў адбыцца 24 жніўня ў 04:45, а прыбыць у Менск самалёт меў у 7:40. Аднак пасажыры паведамілі, што да гэтага часу знаходзяцца ў аэрапорце Баку або зьехалі ў гатэлі, піша Onliner.
Рэйс выконваецца самалётам Boeing 737-300, пасажыры кажуць Onliner, што ў самалёта праблемы з рухавікамі.
Афіцыйнай інфармацыі аб прычынах затрымкі рэйса ад авіякампаніі пакуль няма.
У раскладзе менскага аэрапорту ўказана, што прыбыцьцё рэйса з Баку адкладзенае.
Па стане на 18 гадзін на табло аэрапорта ў Менску зьявілася інфармацыя, што рэйс з Баку ў палёце і ягонае прыбыцьцё ў сталіцу Беларусі чакаецца а 21.00.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці бясьпечна лётаць на самалётах зь Беларусі ў Расею. Тлумачыць авіяцыйны экспэрт