«Нядаўна, упершыню ў жыцьці, я прайшоў поўнае мэдычнае абсьледаваньне на працягу двух дзён», — сказаў Аляксандар Лукашэнка, якога цытуе «Пул Первого». Праз тыдзень яму споўніцца 71 год.
«Бог ведае, чаго яны са мной толькі не рабілі. Яны нават залезьлі мне ў мозг. Яны зрабілі рэнтген кожнага майго ўчастку цела… Пагрукайце па дрэве, я шчасьлівы. Усё нармальна».
Сумневы ў здароўі Лукашэнкі ўзмацніліся падчас візыту ў Маскву 9 траўня 2023 году, калі ён адправіўся ўскладаць кветкі на машыне, а ня пешшу, як іншыя палітыкі.
Лукашэнка заявіў, што нават спэцслужбы «дружалюбных» краінаў цікавіліся ягоным здароўем. Ён абяцаў, што вынікі аналізаў і абсьледаваньняў апублікуюць.
Дагэтуль пра здароўе Лукашэнкі і ягоныя візыты да лекараў вельмі рэдка паведамлялі цягам 31-гадовага пэрыяду ягонай улады ў Беларусі.
Апошнімі гадамі ў Лукашэнкі сталі заўважаць праблемы са зрокам, а таксама што часам у яго трасецца галава і ён кульгае.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Абяцаю, што хутка сыду». Пра разьвітаньне Лукашэнкі з уладай працягласьцю ў дзесяцігодзьдзі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што ня так са здароўем Лукашэнкі