Хроніка перасьледу 25 жніўня: жыхара Віцебску затрымалі за абразу дзяржаўнага сьцяга

Суд у Віцебску. Архіўнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Жыхара Віцебску затрымалі за абразу дзяржаўнага сьцяга

У Віцебску затрымалі 34-гадовага мясцовага жыхара, які выцягнуў дзяржаўны сьцяг разам з дрэўкам з кранштэйну, прайшоў зь ім каля 100 мэтраў і выкінуў на зямлю.

Яму ставяць у віну, што ён такім чынам імкнуўся прычыніць шкоду аўтарытэту краіны, напісала дзяржаўная газэта «Витебские вести».

Жыхара Віцебску затрымалі, адсачыўшы яго ў відэакамэрах, яму пагражае да 3-х гадоў зьняволеньня, піша «Вясна».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 24 жніўня: жыхарку Баранавічаў асудзілі за ўдзел у «экстрэмісцкім» чаце