У Беларусі штодня адбываюцца затрыманьні і арышты, зьвязаныя з пратэставымі настроямі і выказваньнямі.
Суўладальніка Wargaming пачынаюць завочна судзіць
26 жніўня пачынаюць завочна судзіць за ахвяраваньні суўладальніка Wargaming Мікалая Кацалапава. Справу разглядае Менскі гарадзкі суд, піша праваабарончы цэнтар «Вясна».
Яму інкрымінавалі ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу («фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці») і ч. 2 арт. 290-1 КК («фінансаваньне тэрарыстычнай дзейнасьці»).
Раней прапагандысты паведамлялі, што Кацалапаў нібыта зрабіў «дзясяткі пераводаў у крыптавалюце» на «сотні тысяч даляраў» у розныя «экстрэмісцкія» ініцыятывы. У студзені 2023 яго ўнесьлі ў сьпіс «тэрарыстаў».
Прадпрымальнік цяпер за мяжою, але ўлады Беларусі судзяць людзей і завочна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саўладальніка Wargaming Мікалая Кацалапава будуць судзіць завочна за ахвяраваньні