АЭС плянуе пабудаваць тры АЭС, адну па расейскім праекце і дзьве — па кітайскім.
Суд у Алматы 26 жніўня вынес вырак, паводле якога Нурлан Жаўылбаеў, Айдар Мубаракаў, Нурлан Тэміргаліеў, Жанат Казакбай і Фазылжан Сыдыкаў прызнаныя вінаватымі ў «спробе арганізацыі масавых беспарадкаў» у дзень галасаваньня 6 кастрычніка 2024 году.
Таксама ім забаранілі займацца грамадзкай дзейнасьцю і ствараць партыі, уступаць у іх на працягу пяці гадоў, піша Azattyq.
Мужчыны, як мяркуе абвінавачаньне і суд, ладзілі сустрэчы, каб заклікаць людзей да беспарадкаў, распаўсюджвалі друкаваныя матэрыялы супраць будаўніцтва АЭС у краіне.
- Раней стала вядома, што Казахстан пабудуе тры атамныя электрастанцыі.
- Першую зь іх пабудуе расейскі «Росатом», а дзьве наступныя — Кітай.
- Плянам папярэднічаў рэфэрэндум у 2024 годзе — паводле ўладаў, 71% грамадзянаў прагаласаваў «за».
- Месцам будаўніцтва першай АЭС вызначылі пасёлак Улкен Алмацінскай вобласьці.