У Нацыянальным парку «Белавеская пушча» адкрылі доступ да дзьвюх камэр, празь якія можна дыстанцыйна назіраць за тым, як дзікія жывёлы прыходзяць падгадавацца да зробленых адмыслова для іх кармушак.
Як вынікае з паведамленьня на афіцыйным сайце Нацыянальнага парку, камэры ўсталяваныя сама меней у двух месцах, дзе дыстанцыйна можна назіраць за жывёламі.
Напярэдадні да кармушак прыйшоў статак казуляў, а сёньня найчасьцей прыходзілі дзікі.
Колькасьць дзікоў у Беларусі істотна скарацілася з 2013 году праз адстрэл у межах барацьбы з афрыканскай чумой сьвіней. У 2019 годзе папуляцыя складала ўсяго 1,5-2 тысячы асобін, а ў пачатку 2025 году крыху павялічылася і дасягнула прыблізна 8 тысяч.
У 2013 годзе папуляцыя дзікоў налічвала амаль 83 тысячы асобін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі дабіваюць дзікоў. Засталося 1500–2000, яшчэ 6 гадоў таму было звыш 100 тысячаў