Суразмоўцы выданьня расказалі, што першай лініяй абароны павінна стаць дэмілітарызаваная зона на мяжы, магчыма пад кантролем міратворцаў з трэцяй краіны па ўзгадненьні з Кіевам і Масквой.
На другой лініі абароны будуць знаходзіцца ўкраінскія войскі, узброеныя і навучаныя NATO. Яны будуць забясьпечваць асноўную абарону.
Трэцяя лінія абароны — эўрапейскія сілы стрымліваньня, разьмешчаныя ў глыбіні краіны і якія атрымліваюць тылавую падтрымку ад ЗША.
Вашынгтон падкрэсьлівае, што не мае намеру накіроўваць свае войскі на тэрыторыю Украіны, але гатовы прадставіць выведдадзеныя, сродкі назіраньня, а таксама ўдзельнічаць у разьвіцьці ўкраінскай сыстэмы СПА. Пры гэтым частка адміністрацыі прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа скептычна ставіцца да магчымых гарантыяў, баючыся ўцягваньня Злучаных Штатаў у новы канфлікт.
Агенцтва Bloomberg раней паведамляла, што адправіць свае войскі на тэрыторыю Украіны пасьля вайны гатовы каля 10 краін.
Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Дональдам Трампам на Алясцы адзначыў, што падтрымлівае ідэю гарантаваньня бясьпекі Украіны. МЗС Расеі заяўляла, што калектыўныя гарантыі бясьпекі павінны будавацца з улікам інтарэсаў суседзяў на аснове прынцыпу непадзельнасьці бясьпекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Азэрбайджан зьбіваў армянскія бесьпілётнікі ў Карабаху з дапамогай беларускай сыстэмы СПА