У выніку страляніны ў школьнай царкве ў Мінэсоце забітыя двое і каля 20 параненыя

Месца здарэньня

Два чалавекі загінулі і каля дваццаці параненыя пры стральбе ў царкве ў Мінэапалісе, штат Мінэсота на поўначы ЗША.

У ёй праходзіла служба для вучняў каталіцкай школы, як мінімум дзесяць дзяцей дастаўлены ў бальніцу. Аб нападзе паведамляе CBS News.

У школе Дабравешчаньня пры аднайменнай царкве атрымліваюць сьвецкую адукацыю дзеці ад перадшкольнага ўзросту да 14-15 гадоў. Які нападаў мёртвы, паведамляюць CBS і канал Fox9, меркавана, ён скончыў жыцьцё самагубствам.

Царкоўная служба пачынаецца а 8:15 раніцы, паліцыя атрымала паведамленьні аб стральбе каля 8:27, паведамляе Fox9. Па дадзеных CBS, стральба пачалася каля 8:45. Прыкладна праз гадзіну ўлады паведамілі, што небясьпекі для мясцовых жыхароў няма.