Зьніклую мянчанку і яе шасьцігадовага сына шукаюць шосты дзень

У час пошукавай апэрацыі, архіўнае фота

Жыхарка Менску з сынам не падаюць ніякіх зьвестак з 23 жніўня.

Пра зьнікненьне Вікторыі Чарнавусавай і яе шасьцігадовага сына Льва Чорненькага паведаміў 29 жніўня на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» пошукава-ратавальны атрад «Анёл».

Адзначаецца, што 29-гадовая жанчына зь дзіцём удзень 23 жніўня «пайшлі з дому на шпацыр і не вярнуліся». Да цяперашняга часу іх месца іх знаходжаньня не ўстаноўлена.

Пошукава-ратавальны атрад «Анёл» — грамадзкі праект у дапамозе ў пошуку зьніклых людзей. Яго заснавалі ў 2012 годзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьніклы ў Турэччыне Анатоль Котаў зьехаў адтуль за мяжу, — турэцкае інфармацыйнае агенцтва