Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 21 жніўня: пачалі завочнае сьледзтва на 4 чалавек у справе ініцыятывы «Сумленныя людзі»


Супрацоўнікі АМАП Беларусі (ілюстрацыйнае фота)
Супрацоўнікі АМАП Беларусі (ілюстрацыйнае фота)

У Беларусі штодня адбываюцца затрыманьні і арышты, зьвязаныя з пратэставымі настроямі і выказваньнямі.

Вярхоўны суд адхіліў апэляцыйную скаргу Антона Матолькі, якога судзілі завочна

Пра гэта паведамляе пракуратура Беларусі:

«Апэляцыйным вызначэньнем судовай калегіі ў крымінальных справах Вярхоўнага суду, з улікам думкі прадстаўніка Генэральнай пракуратуры, прысуд суду першай інстанцыі пакінулі бязь зьмены, а апэляцыйную скаргу абвінавачанага — без задавальненьня».

На пачатку чэрвеня стала вядома, што блогера Антона Матольку завочна асудзілі на 20 гадоў калёніі. Таксама яму прызначылі штраф у 2000 базавых велічыняў (84 тысячы рублёў).

У рамках так званага спэцыяльнага вядзеньня яго абвінавацілі паводле 14 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх «здрада дзяржаве».

«Вясна» мае інфармацыю аб прынамсі 47 пацьверджаных фігурантах «справы Гаюна», якіх зьмясьцілі пад варту.

Супраць яшчэ чатырох чалавек пачалі «спэцыяльнае вядзеньне»

Інфармацыя зьявілася ў адмысловым канале сілавікоў. Ідзецца пра Алену Жылачкіну (Жываглод), Зарыну Сарокіну, Алега Давыдчыка, а таксама Цімафея Малахоўскага. У чэрвені КДБ паведамляў, што яны маюць дачыненьне да так званага «экстрэмісцкага фармаваньня» «Сумленныя людзі». Іх зьбіраюцца судзіць завочна.

Ім інкрымінавалі шэраг артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх «абраза Лукашэнкі», «распальваньне варожасьці», «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня», «дыскрэдытацыя Беларусі» і іншыя.

У ліпені 2022 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, які ўвёў інстытут «спэцыяльнай вытворчасьці». Гэтая працэдура дазваляе праводзіць сьледзтва і суды без абвінавачанага.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG