Камітэт правоў чалавека (КПЧ) ААН запатрабаваў ад уладаў Грузіі не высылаць Кісьляка ў Беларусь да завяршэньня працэдуры разгляду, паведаміў «Позірк».
Тбілісі павінен да 19 лютага 2026 году даць свае тлумачэньні наконт скаргі.
Яе разгляд можа заняць ад 2 да 5 гадоў.
Кісьляк цяпер знаходзіцца ў Грузіі з статусам «у дэпартацыі». Ён атрымае часовае пасьведчаньне асобы.
У першай палове 2025 году Грузія адмовіла ў прытулку 16 грамадзянам Беларусі, у тым ліку траім непаўналетнім.
Раман Кісьляк адзначыў, што гэта толькі 16-я скарга на Грузію ў КПЧ ААН за ўвесь час удзелу краіны ў гэтай працэдуры.
11 ліпеня апэляцыйны суд Тбілісі прыняў рашэньне адмовіць Раману Кісьляку ў наданьні міжнароднай абароны. Яму далі 30 дзён, каб зьехаць з Грузіі. Але Кісьляк падаў скаргу ў ААН.
Паводле зьвестак Рамана Кісьляка, у Грузіі знаходзяцца больш за 14 тысяч беларусаў, якія прыехалі ў краіну пасьля падзеяў 2020 году.
«Ведаю, што больш за 80 чалавек просяць палітычнага прытулку, і зь іх ужо больш як шасьцідзесяці адмоўлена. Пасьля леташніх выбараў беларусам у прытулку адмаўляюць, прычым у паскораным парадку», — заўважыў Раман Кісьляк.
Праваабаронца зь Берасьця Раман Кісьляк зьехаў зь Беларусі ў ліпені 2021 году, асьцерагаючыся рэпрэсіяў. У Грузіі Раман Кісьляк працягвае праваабарончую дзейнасьць. Тым ня менш, паводле яго, грузінскі суд у сваім рашэньні адзначыў, што катаваньні яму не пагражаюць.
Форум