Аднак абодва палітыкі падкрэсьлілі, што такі крок залежыць ад усталяваньня міру і далейшых дамоўленасьцяў.
Паводле прэзыдэнта Наўседы, удзел Літвы ў місіі ва Ўкраіне пакуль ня вызначаны. Ён падрабязна растлумачыў, што гаворка ідзе не пра баявыя дзеяньні, а пра міратворчыя. Місія адбудзецца толькі ў тым выпадку, калі будзе дасягнуты мір, перадае LRT.
Наўседа адзначыў, што Літва гатовая паслаць сваіх жаўнераў для падтрыманьня міру, але толькі ў тым абʼёме, які дазволіць парлямэнт.
Раней выканальніца абавязкаў міністра абароны Літвы Давіле Шакалене заявіла, што Літва гатовая далучыцца да вайсковай міратворчай місіі, і адзначыла, што краіна ўжо разьлічыла патрэбныя для гэтага фінансавыя і кадравыя рэсурсы, паведаміла LRT.
Паводле яе словаў, не павінна ўзьнікнуць сурʼёзных перашкодаў для адпраўкі вайскоўцаў, калі такая патрэба ўзьнікне. Шакалене таксама дадала, што дапамога Ўкраіне зьяўляецца «стратэгічнай неабходнасьцю» для Літвы, бо «тое, чаго мы ня зробім ва Ўкраіне, наўпрост адабʼецца на нашай бясьпецы».
Прэмʼер-міністар Эстоніі Крыстэн Міхал таксама заявіў, што Эстонія гатовая адправіць ва Ўкраіну роту міратворцаў. Ён дадаў, што такі крок магчымы толькі пасьля спыненьня агню і дасягненьня дамоўленасьцяў аб гарантыях бясьпекі, паведаміў Delfi.
Форум