Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Са сьцяны браслаўскага касьцёлу зьнікла польская мэмарыяльная пліта


Фота: katolik.life
Фота: katolik.life

У браслаўскім касьцёле зьнікла польская памятная табліца. Зьнікненьне заўважылі ўдзельнікі ўрачыстасьці ў санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі Марыі Валадаркі Азёраў у Браславе, якая прайшла 23 жніўня, піша katolik. life.

Дошка знаходзілася на сьцяне касцёлу з 2009 году. Тады яе прывезьлі з Польшчы і ўсталявалі ўдзельнікі пілігрымкі з Варшавы, сябры польскай Нацыянальнай асацыяцыі браслаўцаў (Krajowe Stowarzyszenie Brasławian) — ураджэнцаў Браслаўшчыны і іх нашчадкаў.

Гранітная пліта мела надпіс на польскай і беларускай мовах: «У памяць палякаў, якія аддалі Браслаўскай зямлі і Рэчы Паспалітай сваю працу, змаганьне і жыцьцё».

Выданьне піша, што пакуль няясна, было гэта наказам мясцовых уладаў ці праявай самацэнзуры касьцельнага кіраўніцтва, але падкрэсьлівае, што зьнікненьне ў касьцёлах мэмарыяльных прадметаў, якія не адпавядаюць цяперашняй дзяржаўнай ідэалёгіі (у гонар Пілсудзкага, Варшаўскай бітвы або Арміі Краёвай) стала ў апошнія гады трэндам у Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG