«Нядаўна, упершыню ў жыцьці, я прайшоў поўнае мэдычнае абсьледаваньне на працягу двух дзён», — сказаў Аляксандар Лукашэнка, якога цытуе «Пул Первого». Праз тыдзень яму споўніцца 71 год.
«Бог ведае, чаго яны са мной толькі ні рабілі. Яны нават залезьлі мне ў мозг. Яны зрабілі рэнтген кожнага майго ўчастку цела… Пагрукайце па дрэве, я шчасьлівы. Усё нармальна».
Сумневы аб здароўі Лукашэнкі ўзмацніліся падчас візыту ў Маскву 9 траўня 2023 году, калі ён адправіўся на ўскладаньне кветак на машыне, а ня пешшу, як іншыя палітыкі.
Лукашэнка заявіў, што нават спэцслужбы «дружалюбных» краінаў цікавіліся ягоным здароўем. Ён абяцаў, што вынікі аналізаў і абсьледаваньняў апублікуюць.
Да гэтага пра здароўе Лукашэнкі і ягоныя візыты да лекараў вельмі рэдка паведамлялі цягам 31 года, якія ён утрымлівае ўладу ў Беларусі.
У апошнія гады ў Лукашэнкі сталі заўважаць праблемы са зрокам, а таксама тое, што часам у яго трасецца галава і ён кульгае.
Форум