Гэта вынік дзеяньняў Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Польшчы, якая фактычна абмежавала абыход санкцый у дачыненьні да расейскай і беларускай драўніны, паведамляе Польскае радыё са спасылкай на Dziennik Gazeta Prawna.
Як адзначае «DGP», бярозавая фанэра расейскага і беларускага паходжаньня падпадае пад дзеяньне эмбарга з ліпеня 2022 года. Нягледзячы на гэта, яна доўгі час імпартуецца ў Польшчу ў якасьці прадукцыі з Казахстана, хоць гэта стэпавая краіна, і Польшча раней адтуль фанэру не імпартавала.
У 2024 годзе вынікі дасьледаваньня нямецкай лябараторыі Agroisolab пацьвердзілі, што бярозавая фанэра, якую прадавалі ў Польшчы, верагодна, паходзіць з заходняй Расеі.
Найбуйнейшыя экспартэры фанэры зьвязаныя з расейскімі алігархамі.
У студзені 2025 года расьсьледаваньне Earthsight паказала, што сем зь дзесяці найбуйнейшых расейскіх экспартэраў бярозавай фанэры, зьвязаныя з расейскімі алігархамі і ўсё яшчэ пастаўлялі яе ў краіны Эўрапейскага Зьвязу.
Паводле ацэнак арганізацыі, у Эўропу магла патрапіць нелегальная расейская фанэра на суму 1,5 мільярда эўра, зь якіх 669 мільёнаў эўра прыпадае на Польшчу. Аднак, як адзначае «DGP», сытуацыя зьмянілася ў апошнія месяцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кава, слодычы, яблыкі і камунальныя паслугі. Улады назвалі, што істотна падаражэла ў ліпені