Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Сэрбіі анансаваў заканчэньне надзвычайнага становішча


Аляксандар Вуйчыч, архіўнае фота
Аляксандар Вуйчыч, архіўнае фота

У Сэрбіі надзвычайнае становішча, уведзенае ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, перастане дзейнічаць на гэтым тыдні, бо колькасьць новых выпадкаў інфэкцыі значна запаволілася, заявіў прэзыдэнт краіны Аляксандар Вучыч.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Прыпыненьне надзвычайнага становішча, пры якім межы і аэрапорты ў краіне былі закрытыя, а свабода перамяшчэньня жыхароў была абмежаваная, мусіць ратыфікаваць парлямэнт у сераду, абвясьціў прэзыдэнт Сэрбіі. Ён дадаў, што ўсе ўмовы выкананыя.

На сёньняшні дзень у Сэрбіі было выяўлена 9464 выпадкі каранавіруснай інфэкцыі (каля 1083 выпадкаў на мільён чалавек), 193 чалавекі памерлі ад COVID-19. Аднак у апошнія дні вірусная інфэкцыя выяўляецца менш чым у 5% з тысяч людзей, якія штодня здаюць тэсты на вірус.

У Беларусі тым часам вядома пра 16 705 выпадкаў каранавірусу (каля 1768 на мільён), прызнана 99 сьмерцяў, COVID-19 выяўляюць у 9–13% тэстаў.

На наступным тыдні ў Сэрбіі аўтобусныя і чыгуначныя зносіны павінны быць адноўленыя. Паветраныя зносіны таксама павінны аднавіць у траўні. У Сэрбіі будуць адкрытыя і гандлёвыя цэнтры, кавярні і рэстарацыі.

У той жа час Прэдраг Кон, эпідэміёляг і сябра крызіснай каманды, створанай для барацьбы з каранавірусам у Сэрбіі, падкрэсьлівае, што «ў краіне ўсё яшчэ разьвіваецца эпідэмія», таму ён раіць прытрымлівацца сацыяльнай дыстанцыі і новага санітарнага рэжыму.

Каб дапамагчы эканоміцы, якая пацярпела ад каранавірусу, урад у Бялградзе падрыхтаваў пакет дапамогі на суму 5,6 мільярда даляраў. Ён прызначаны галоўным чынам для малых прадпрыемстваў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG