Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 86 гадоў таму быў заключаны пакт Молатава — Рыбэнтропа, 5 гадоў таму адбыўся «Марш новай Беларусі», народзіны Міколы Дзядка


Палітвязень Мікола Дзядок у судзе, 29 чэрвеня 2021 году, Менск
Палітвязень Мікола Дзядок у судзе, 29 чэрвеня 2021 году, Менск

Падзеі 23 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Даты дня

1939 — у Маскве быў падпісаны пакт аб ненападзе паміж СССР і Нямеччынай, вядомы як пакт Молатава Рыбэнтропа. Сакрэтны пратакол да гэтага пакту прадугледжваў падзел сфэраў уплыву паміж бальшавіцкай і фашысцкай імпэрыямі.


2020 — у Менску і іншых гарадах адбыліся «Маршы новай Беларусі» — адны з самых масавых акцый у 2020 годзе.


Марш новай Беларусі, 23 жніўня 2020 году
Марш новай Беларусі, 23 жніўня 2020 году

1988 — нарадзіўся Мікола Дзядок, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, анархіст, журналіст і публіцыст, палітвязень у 2010—2015 і зь лістапада 2020 году. 10 лістапада 2021 году Дзядка асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня, прызнаўшы вінаватым паводле трох артыкулаў. Ён меў выйсьці на волю 4 красавіка 2024 году, але яго перавялі ў СІЗА № 1 у новай крымінальнай справе. У верасьні 2024 году стала вядома, што на Міколу Дзядка завялі новую крымінальную справу паводле арт. 411 Крымінальнага кодэксу — «Злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы». Напрыканцы сакавіка 2025 г. зьявілася інфармацыя, што Міколу перавялі ў СІЗА №1 у Калядзічах праз новую крымінальную справу. Дакладнай інфармацыі пакуль няма, як і наконт ужо адкрытай на яго справы паводле 411 артыкулу. Напрыканцы траўня 2025 г. стала вядома, што палітвязьню маглі прад'явіць новыя абвінавачаньні паводлеарт. 130 КК аб "распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці". Нібыта Мікола прызнаўся ў арганізацыі, кіраўніцтве, адміністраваньні шэрагу анархічных рэсурсаў.

Гэты дзень у гісторыі

476Адаакр, начальнік германскіх наймітаў на рымскай службе, скінуў рымскага імпэратара Ромула Аўгустула і абвясьціў сябе ўладаром. Фармальны канец існаваньня Заходняй Рымскай імпэрыі.

1430 — палякі сарвалі каранацыю вялікага князя літоўскага Вітаўта.

1572 — Барталямэеўская ноч у Парыжы — масавае забойства пратэстантаў.

Барталямэеўская ноч у Парыжы
Барталямэеўская ноч у Парыжы

1943 — Чырвоная Армія разграміла немцаў у бітве на Курскай дузе.

1956 — савецкія танкі ўварваліся на вуліцы Будапэшту.

Баі вугорцаў з савецкімі войскамі ў Будапэшце, 1956 год
Баі вугорцаў з савецкімі войскамі ў Будапэшце, 1956 год

1989 — акцыя «Балтыйскі шлях»: 2 мільёны чалавек у Латвійскай, Літоўскай і Эстонскай ССР, узяўшыся за рукі, сталі ўздоўж дарогі Вільня — Талін, дамагаючыся незалежнасьці сваіх рэспублік.

Балтыйскі шлях, Латвія, 23 жніўня 1989 году
Балтыйскі шлях, Латвія, 23 жніўня 1989 году


У гэты дзень нарадзіліся

1836 Міхал Эльвіра Андрыёлі, мастак, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., палітэмігрант і палітвысланец.

1880 Аляксандар Грын, расейскі пісьменьнік.

1917 Пімен Панчанка, народны паэт Беларусі.

Пімен Панчанка
Пімен Панчанка

1974 Сяргей Жадан, украінскі паэт.

Сяргей Жадан
Сяргей Жадан

У памяці

1847 Ян Чачот, беларускі і польскі паэт, фальклярыст.

1954Васіль Русак, палітык, прадпрымальнік, выдавец, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 г., дзяяч даваеннай эміграцыі ў Літве і Чэхаславаччыне, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1978 Анатоль Астрэйка, паэт.

1987Міхась Стральцоў, пісьменьнік.

Міхась Стральцоў
Міхась Стральцоў

1997 Вячаслаў Шыдлоўскі, навуковец, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.

2018Алесь Ліпай, паэт, журналіст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG