Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская: Прымусовая дэпартацыя палітвязьняў з краіны — гэта працяг палітычнага тэрору


Сьвятлана Ціханоўская, Варшава, 9 жніўня 2025 голу.
Сьвятлана Ціханоўская, Варшава, 9 жніўня 2025 голу.

Дэмакратычная лідэрка Беларусі, кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала сёньняшнія выказваньні Аляксандра Лукашэнкі пра палітвязьняў.

У пятніцу, 22 жніўня, Лукашэнка ўпершыню пасьля заклікаў Дональда Трампа выпусьціць 1300 беларускіх вязьняў выказаўся на гэтую тэму. У інтэрвію журналістам дзяржаўных СМІ ў Менску ён расказаў аб працы са зваротамі асуджаных.

Паводле БелТА Лукашэнка паведаміў Трампу, што ў Беларусі ёсьць спэцыяльная камісія, упаўнаважаная разглядаць адпаведныя запыты асуджаных, але канкрэтныя рашэньні прымае асабіста ён, і гэтая праца вядзецца на пастаяннай аснове.

Што да пазыцыі ЗША ў гэтым пытаньні і ліку асобаў, якіх трэба вызваліць, то тут Лукашэнка заявіў:

«Хочаце паўтары або дзьве тысячы? Забірайце да сябе, вязіце іх туды. Разьлічваць на тое, што мы бандытаў выпусьцім, якія палілі, узрывалі, і яны гэта прызнаюць. Яны зноў супраць нас будуць вайну весьці? Тут мяне грамадзтва не падтрымае».

У адказ на гэтую заяву Сьвятлана Ціханоўская напісала:

«Сёньня Лукашэнка зноў пракамэнтаваў магчымы выпуск палітвязьняў. За кратамі сядзяць звычайныя беларусы — лекары, настаўнікі, студэнты, пэнсіянэры, людзі з інваліднасьцю. Менавіта іх дыктатар хлусьліва называе небясьпечнымі бандытамі, якія нібыта рабілі выбухі ў Беларусі. Але гэта спроба апраўдаць рэпрэсіі супраць людзей, якія мірна адстойвалі свае перакананьні і правы... Прымусовая дэпартацыя з краіны — гэта працяг палітычнага тэрору і несправядлівае пакараньне людзей безь віны. Рэжым мусіць спыніць рэпрэсіі цалкам, а ня проста замяніць адзін ціск на іншы».



Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG