«Сваякі Анатоля падалі заяву ў турэцкую паліцыю і консульства Польшчы ў Стамбуле. Гэта адзіная сапраўдная інфармацыя. Любая іншая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці і зьяўляецца домыслам», — напісаў Аляксандар Апейкін на сваёй старонцы ў Facebook.
Паводле яго, Анатоль Котаў цягам усяго дня 21 жніўня быў на сувязі з сваякамі і калегамі, а пасьля 21:30 па польскім часе перастаў выходзіць на сувязь і з таго часу пра яго невядома.
Апейкін заклікаў людзей паведамляць яму інфармацыю, якая можа дапамагчы ў пошуках Анатоля Котава.
У камандзе Паўла Латушкі Свабодзе паведамілі, што Анатоль Котаў з 5 лістапада 2021 году не працуе ў Народным антыкрызісным упраўленьні.
Раней выданьне Reform.news паведаміла аб затрыманьні Анатоля Котава ў Турэччыне, але потым гэтую інфармацыю зьняпраўдзілі.
Анатоль Котаў працаваў у адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі, зьехаў зь Беларусі у 2020 годзе. Апошнім часам выступаў у якасьці палітоляга, працаваў у Беларускім фондзе спартовай салідарнасьці
У ліпеня 2024 году яго асудзілі на 12 гадоў зьняволеньня паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «змова або іншыя дзеяньні з мэтай захопу дзяржаўнай улады» (ч. 1 арт. 357 КК); «спрыяньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК); «стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня» (ч. 1 і ч. 3 арт. 361-1 КК); «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1 КК); «паклёп на Лукашэнку» (ч. 2 арт. 367 КК). Яго судзілі у адной справе зь Яўгенам Вільскім, Вадзімам Дзьмітранком, Вольгай Карач і Веранікай Цапкалай.
Форум