Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўская выведка апублікавала дадзеныя пра вучэньні «Захад-2025»


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Літоўская ваенная выведка апублікавала дадзеныя аб маючых адбыцца расейска-беларускіх вучэньнях «Захад», якія пройдуць на тэрыторыі Беларусі з 12 па 16 верасьня.

Начальнік Другога дэпартамэнта апэратыўных службаў Міндаўгас Мажонас паведаміў, што агульная колькасьць задзейнічаных у вучэньнях сіл складзе да 30 тысяч вайскоўцаў. Вучэньні ахопяць шырокі спектар задач — ад супрацьпаветранай абароны да абарончых баёў, адбіцьця парушальнікаў і падтрымкі тактычнай авіяцыі.

Мажонас падкрэсьліў, што верагоднасьць гібрыдных атак супраць Літвы падчас гэтых вучэньняў ацэньваецца як вельмі нізкая. Аднак поўнасьцю выключаць асобныя правакацыі нельга:

«Магчымыя такія інцыдэнты, як парушэньні паветранай прасторы, а таксама невялікая верагоднасьць кібэратак. Падобныя эпізоды характэрныя практычна для любых маштабных вучэньняў», — адзначыў кіраўнік літоўскай ваеннай выведкі на тэлеканале LRT.

Пры гэтым ён запэўніў, што рызыка выкарыстаньня вучэнняў «Захад» як прыкрыцьця для больш маштабных дзеяньняў Расеі супраць краін рэгіёну або ўцягваньня Беларусі ў новую фазу вайны ва Украіне застаецца мінімальнай.

Нагадаем, раней намесьнік міністра абароны Літвы Томас Гадаўскас таксама заяўляў, што, паводле ацэнак выведкі, у «Захадзе-2025» можа быць задзейнічана да 30 тысяч вайскоўцаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG