Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяцёра чалавек загінулі ў аўтааварыі на Берасьцейшчыне


Месца здарэньня
Месца здарэньня

Паводле папярэдняй інфармацыі, сёнmня каля 16:30 паблізу вёскі Чамелы на аўтадарозе М1/Е30 адбылося сутыкненmне трох транспартных сродкаў.

«Кіроўца BMW, ня справіўшыся з кіраваньнем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і дапусьціў лабавое сутыкненьне з Volkswagen, у далейшым у іх урэзаўся цягач MAN», — расказалі падрабязнасьці ў СК.

У ДТЗ загінулі 5 чалавек: двое мужчын з BMW і сям’я з другога аўто. Яшчэ адно дзіця з Volkswagen з рознымі траўмамі было шпіталізавана.

Паведамляецца, што на месцы аварыі працуе сьледча-апэратыўная група, у склад якой увайшлі вопытныя сьледчыя, якія спэцыялізуюцца на расьсьледаваньні крымінальных спраў гэтай катэгорыі, з цэнтральнага апарата і абласнога ўпраўленьня Сьледчага камітэта.

«Узбуджаная крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 (парушэньне правілаў дарожнага руху, якое прывяло па неасцярожнасьці да смерці дзьвюх і больш асоб). Устанаўліваюцца ўсе акалічнасьці здарэньня», — паведамілі ў сьледчым ведамстве.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG