Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі АМАП перамог на чэмпіянаце памяці Кадырава ва ўнівэрсытэце імя Пуціна ў Чачні


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Каманда беларускага АМАП заняла першае месца на XII Адкрытым чэмпіянаце па тактычнай стральбе ў Чачні. Спаборніцтвы праходзілі на базе Расейскага ўнівэрсытэта спэцназа імя У.У. Пуціна і былі прысьвечаны памяці першага прэзыдэнта Чачні Ахмат-Хаджы Кадырава.

Як напісаў у «Тэлеграме» кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, у спаборніцтвах узялі ўдзел каля 400 сілавікоў з Расеі, Беларусі і Кувэйта. Удзельнікі выконвалі задачы, набліжаныя да ўмоў рэальнага бою, у тым ліку стральбу, аказаньне мэдычнай дапамогі і тактычныя дзеяньні ў розных умовах.

Па выніках асноўнага заліку, беларуская каманда апярэдзіла байцоў з расейскіх падразьдзяленьняў са Смаленску і акупаванай Хэрсонскай вобласьці, якія занялі другое і трэцяе месцы адпаведна.

Менскія амапаўцы перамаглі на гэтых спаборніцтвах другі год запар, адзначыла прэсавая служба МУС Беларусі.

Пераможцаў узнагароджваў 17-гадовы сын Рамзана Кадырава Адам. Як паведаміў кіраўнік Чачні, Адаму Кадыраву там жа ўручылі мэдаль «Абаронца Чачэнскай Рэспублікі». Гэтая ўзнагарода прысуджаецца за «асабістую мужнасьць і адвагу» ў сытуацыях з рызыкай для жыцьця.

Адам Кадыраў ужо мае як мінімум 17 узнагарод, у тым ліку найвышэйшую ў Чачні — Ордэн Кадырава, а таксама званьне Героя Чачэнскай Рэспублікі.

Акрамя гэтага, ён займае шмат пасад, сярод якіх —

  • начальнік аддзела бясьпекі кіраўніка Чачні,
  • куратар МУС Чачні,
  • куратар Расейскага ўнівэрсытэту спэцназу імя Пуціна,
  • куратар чачэнскага батальёна, які ваюе ва Ўкраіне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG