Rzeczpospolita: Улады Беларусі вядуць актыўныя перамовы з ЗША аб вызваленьні «вялікай колькасьці» палітвязьняў

Дональд Трамп, Аляксандар Лукашэнка, каляж

Пра гэта піша польскае выданьне Rzeczpospolita. Тры незалежныя крыніцы пацьвердзілі выданьню, што зьняволеныя могуць быць вывезеныя ў адну з краін Эўрапейскага Зьвязу.

Такое разьвіцьцё падзей выклікае аналёгіі зь Нікарагуа, дзе ў 2023 годзе дыктатар Даніэль Артэга дэпартаваў 222 палітвязьня, пазбавіўшы іх грамадзянства, адзначае выданьне.

15 жніўня Дональд Трам напісаў у сацыяльнай сетцы, што абмеркаваў з Лукашэнкам у тым ліку вызваленьне 1300 вязьняў.

22 жніўня сам Лукашэнка выказаўся, што «бандытаў выпускаць ня будзе», але «хочаце паўтары альбо дзьве тысячы? ... Забірайце да сябе».

Лукашэнка даў зразумець, што чакае крокаў з боку ЗША, у прыватнасьці, скасваньня санкцый супраць «Белавія» і «Беларуськалію».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Лукашэнка раней вызваляў палітвязьняў і што ён за гэта атрымаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Забірайце да сябе, вязіце іх туды». Лукашэнка пракамэнтаваў заклік Трампа вызваліць 1300 зьняволеных