Вашынгтон і яго эўрапейскія саюзьнікі працягваюць абмеркаваньне гарантый бясьпекі Ўкраіны пасьля магчымага заключэньня пагадненьня аб завяршэньні расейска-ўкраінскай вайны.
Чаму зьнялі санкцыі з кампаній Dana Holdings, зьвязаных зь Беларусьсю? Адкуль узялася лічба 1300 палітвязьняў, якую агучыў Трамп і колькі іх насамрэч? Што адбываецца на межах Беларусі з Эўразьвязам?
Урад Беларусі падрыхтаваў зьмены ў дзейны закон аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасьці і ўнёс іх на разгляд Палаты прадстаўнікоў.
Тэма вызваленьня вязьняў, паводле Лукашэнкі, закраналася ў яго тэлефоннай размове з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам, але вельмі сьцісла.
Кім Чен Ин нагородив північнокорейських військових, які брали участь у війні на боці Росії проти України, під час церемонії в Пхеньяні
На адкрыцьцё ў ліпені сёлета ў Пружанах крамы алькагольнай прадукцыі «Дуб зялёны» зьвярнуў увагу расьсьледніцкі мэдыяпраект «Бюро».
Праваабаронцы патрабуюць неакладнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў, у тым ліку тых, хто з прычыны стану здароўя і цяжкіх захворваньняў адчувае асаблівыя пакуты, чыё жыцьцё ў сувязі з гэтым у небясьпецы.
Апошні раз пра какнрэтны памер заробкаў кіраўнікоў беларускіх камэрацыйных банкаў стала вядома зь перадвыбарчай дэклярацыі Віктара Бабарыкі.
Калі замежныя грамадзяне ня мелі права на дазвол на ўезд ці знаходжаньне ў ЗША, іх візы будуць ануляваныя; калі ж трымальнік візы ўжо знаходзіцца на тэрыторыі ЗША, яго дэпартуюць.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп апублікаваў новы допіс у сваёй сацсетцы True Social, у якім згадаў вайну Расеі з Украінай і адзначыў, што яго папярэднік Джо Байдэн не дазволіў Кіеву атакаваць краіну-захопніка.
Афіцыйны прэс-рэліз Міністэрства фінансаў ЗША ад 21 жніўня 2025 паведамляе пра два блёкі санкцыйных рашэньняў.
Ўрад Эстоніі ўвёў забарону на імпарт ізабутану (бутану) з Расеі і Беларусі.
Яна Чэрнахава адзначыла, што цяпер запыту на адпраўку войскаў ва Ўкраіну «на стале няма», таму абмеркаваньне гэтага зьяўляецца заўчасным.
Пасьля канцэрту беларускага рэпэра Макса Каржа, што прайшоў 9 жніўня на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве, затрымалі 13 грамадзян Беларусі.
Забарона на палёты паветраных суднаў над часткай памежнай зоны будзе дзейнічаць да 1 кастрычніка.
Аляксандар Лукашэнка сабраў нараду, каб абмеркаваць разьвіцьцё беларускага ракетабудаўніцтва з улікам «формаў і мэтадаў вядзеньня баявых дзеяньняў у сучасных умовах».
Хваля пратэстаў, якая пачалася ў Сэрбіі ў лістападзе 2024 году, уступіла ў новую фазу штодзённых сутыкненьняў паміж дэманстрантамі і паліцыяй з 12 жніўня, калі ў паўночных гарадах Вэрбас і Бачка-Паланка ўспыхнуў гвалт.
Начальнік Аб’яднанага штабу Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) Андрэй Сердзюкоў заявіў, што вучэньні АДКБ «Узаемадзеяньне-2025», заплянаваныя на пачатак верасьня, пройдуць на двух палігонах у Віцебскай вобласьці — «Лосьвіда» і Лепельскім.
Выглядае, што беларуска-іранскія перамовы былі плённымі.
Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што калектыўныя гарантыі бясьпекі Ўкраіны ня могуць быць надзейнымі без удзелу Расеі.
Інцыдэнт здарыўся 19 жніўня ў Люблінскім ваяводзтве Польшчы. Неапазнаны аб’ект упаў ноччу на кіяховае поле.
Экс-кандыдатка ў прэзыдэнты на выбарах 2025 году Ганна Канапацкая ўвайшла ў камісію па вяртаньні беларусаў, якія зьехалі з краіны. Гэтая інфармацыя зьмяшчаецца ва ўказе Аляксандра Лукашэнкі ад 18 жніўня, апублікаваным на pravo.by.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа і прэмʼер-міністар Эстоніі Крыстэн Міхал заявілі аб гатоўнасьці сваіх краінаў накіраваць вайсковыя кантынгенты ва Ўкраіну ў рамках міжнароднай «кааліцыі ахвотных».
Прэзыдэнт Латвіі Эдгарс Рынкевічс 19 жніўня наведаў усходнюю мяжу краіны, каб ацаніць, як яе ўмацавалі. Сярод іншага ён заехаў на сутык межаў Латвіі, Беларусі і Расеі, а таксама закрыты памежны пункт Сіленэ на мяжы зь Беларусьсю.
На днях адбылася падзея, якая паставіла на вушы ўсю краіну. Лукашэнка запрасіў амэрыканскага прэзыдэнта з сям’ёй наведаць Беларусь. Запрашэньне было прынятае. Прынамсі так сьцьвярджае прапаганда.
Адбываецца пэўная рэанімацыя беларуска-іранскага супрацоўніцтва. Прычынай гэтага працэсу стала лёгіка геапалітычнага пазыцыянаваньня, асабліва ў зьвязку з вайной ва Ўкраіне. Беларусь і Іран сталі саюзьнікамі Расеі.
Сьледчы камітэт паведаміў пра завяршэньне расьледваньня крымінальнай справы ў дачыненьні да менчука за прымус бяздомных жабраваць.
У лісьце выказалі падзяку Трампу, які ўзьняў гэтае пытаньне ў тэлефоннай размове на мінулым тыдні з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Цяпер амэрыканскага прэзыдэнта заклікаюць зрабіць больш.
Аляксандар Лукашэнка назваў нанясеньне ўдараў па ядзернай інфраструктуры Ірану, якая знаходзіцца пад кантролем МАГАТЭ, «сур’ёзнаю пагрозаю рэгіянальнай і міжнароднай стабільнасьці і бясьпецы».
Кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (VSAT) Рустам Любаеў ня выключыў магчымых вайсковых правакацыяў падчас расейска-беларускіх вучэньняў «Захад-2025».
Неапазнаны аб’ект упаў ноччу на кіяховае поле.
Яшчэ адзін інцыдэнт з дронам у небе Літвы.
У сваю чаргу прэзыдэнт Ірану Масуд Пэзэшкіян на перамовах з Лукашэнкам у Менску закрануў пытаньне санкцыяў і адносіны з ЗША.
Міністар замежных справаў Вугоршчыны Пэтэр Сіярта абвясьціў аб аднаўленьні паставак нафты ў яго краіну з Расеі нафтаправодам «Дружба», які раней быў пашкоджаны ў выніку ўкраінскай атакі.
Прэс-сакратарка Белага дому Кэралайн Левіт заявіла, што паветраная падтрымка ЗША ёсьць «варыянтам і магчымасьцю» запэўненьня гарантыяў бясьпекі Ўкраіне.
Беларусь гатовая арганізаваць сустрэчу Ўладзіміра Пуціна з Уладзімірам Зяленскім, калі гэта патрабуецца для забесьпячэньня міру. Пра гэта прэсавая сакратарка кіраўніка Беларусі Натальля Эйсмант заявіла ў інтэрвію расейскаму выданьню «Ведомости».
Галоўнае консульскае ўпраўленьне Міністэрства замежных справаў Беларусі часова скасавала жывую чаргу падачы дакумэнтаў на апастыль з 19 жніўня, паведамляе сайт ведамства.
Аб’яднаны пераходны кабінэт (АПК) праводзіць кансультацыі з дыпляматамі ўсіх краін, якія 18 жніўня бралі ўдзел у сустрэчы ў Вашынгтоне на тэму Ўкраіны, паведаміў намесьнік кіраўніка АПК, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павел Латушка.
Ніна Багінская падала заяву ў міліцыю Першамайскага раёну Менску аб тым, што ў будынку РУУС у яе ўпотай забралі імянны гадзіньнік, паведамляюць крыніцы «Белсату».
Уладзімер Пуцін згадзіўся сустрэцца з Уладзімерам Зяленскім. Пра гэта ў ноч на аўторак ён сказаў Дональду Трампу, які яму патэлефанаваў падчас перамоваў у Белым доме.
Швэйцарыя прадставіць прэзыдэнту Расеі Ўладзіміру Пуціну імунітэт ад перасьледу Міжнародным крымінальным судом (МКС) у Гаазе на сваёй тэрыторыі, калі Масква і Кіеў абяруць краіну для перамоваў на найвышэйшым узроўні. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Іньяцыё Касіс.
Суд у Полацку прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» кантэнт старонкі «АНТИМАЙДАН и нас миллионы!» ў сацыяльнай сетцы «Аднаклясьнікі». Інфармацыя пра гэта апублікаваная ў адпаведным пераліку на сайце Міністэрства інфармацыі.
Які галоўны вынік перамоваў у Белым доме Дональда Трампа, Уладзіміра Зяленскага і эўрапейскіх лідэраў, якія прыехалі падтрымаць прэзыдэнта Ўкраіны?
У Дзяржаўным памежным камітэце паведамілі аб часовым спыненьні дзейнасьці на мяжы зь Літвой памежнага пераходу Каменны Лог (зь літоўскага боку пункт Меднікі).
Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў 19 жніўня заявіў, што ўсе кантакты з удзелам першых асобаў наконт Украіны трэба «старанна рыхтаваць».
Ізраіль вывучае прапанаваны пасярэднікамі новы плян спыненьня агню ў Газе, у той час як у ХАМАС пагадзіліся на 60-дзённае перамір’е без дадатковых умоваў.
У Белым доме адбыліся шматгадзінныя перамовы паміж ЗША, Украінай, лідэрамі Вялікай Брытаніі, Францыі, Нямеччыны, Італіі, Фінляндыі, NATO і Эўрапейскай камісіі аб дасягненьні міру ва Ўкраіне. Прэзыдэнт ЗША Трамп патэлефанаваў расейскаму кіраўніку Пуціну.
Сьвятлана Ціханоўская паведаміла аб завяршэньні працы свайго дарадцы ў эканоміцы Алеся Аляхновіча.
На 1 ліпеня 2025 году запасы гатовай прадукцыі на складах заводаў у Беларусі перавышалі норму.
Загрузіць яшчэ