Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13 іншаземцаў выправадзілі з Польшчы пасьля канцэрту Каржа, яшчэ 10 пакінулі краіну добраахвотна


На канцэрце Максіма Каржа ў Варшаве. 9 жніўня 2025 году
На канцэрце Максіма Каржа ў Варшаве. 9 жніўня 2025 году

Пра гэта паведаміў на брыфінгу кіраўнік Памежнай аховы Польшчы Робэрт Баган.

13 замежных грамадзян, якія прадстаўляюць «пагрозу бясьпецы дзяржавы і грамадзкаму парадку», прымусова высланы з Польшчы пасьля канцэрту беларускага рэпэра Максіма Каржа ў Варшаве, заявіў 25 жніўня кіраўнік Памежнай аховы Польшчы Робэрт Баган.

Яшчэ 10 замежнікаў, паводле яго слоў, пакінулі Польшчу добраахвотна.

«30 замежных грамадзян мы ўнесьлі ў сьпіс непажаданых асоб на тэрыторыі Рэспублікі Польшча, таксама гэтыя асобы ўнесены ў Шэнгенскую інфармацыйную сыстэму з мэтай адмовы ва ўезьдзе і знаходжаньні ў дзяржавах Шэнгенскай зоны», — цытуе Багана партал wydarzenia.interia.pl.

Чыноўнік паведаміў, што разьбіральніцтвы пасьля канцэрту Каржа праводзяцца датычна 63 замежнікаў. У публікацыі адзначаецца, што 53 чалавекі «ўжо праходзяць папярэднія працэдуры», у дачыненьні да 10 «праводзяцца далейшыя дзеяньні».

Грамадзянства наведнікаў канцэрта, якія падвяргаюцца разборам і высылкам, не паведамляецца.

  • 21 жніўня паведамлялася, што сем грамадзян Беларусі арыштаваны ў крымінальным парадку пасьля канцэрта Каржа ў Варшаве.
  • Усяго было затрымана 13 беларускіх грамадзян, шэсьць з іх — за дробныя правапарушэньні.
  • На канцэрце Каржа на Нацыянальным стадыёне ў польскай сталіцы 9 жніўня затрымалі больш за 100 чалавек — за розныя злачынствы і правапарушэньні падчас канцэрту (захоўваньне наркотыкаў, парушэньне асабістай недатыкальнасьці супрацоўнікаў службы бясьпекі, захоўваньне і пранос піратэхнікі).
  • 50 чалавек аштрафавалі, вытворчасьць аб высылцы з краіны распачалі на 63 парушальнікаў парадку.
  • На канцэрце Каржа 9 жніўня ў Варшаве на Нацыянальным стадыёне прысутнічала не менш за 60 тысяч чалавек.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG