Пра гэта паведамляе прэс-служба пакістанскага ведамства, піша Позірк.
Бакі дамовіліся ўмацоўваць супрацоўніцтва ў галіне барацьбы з тэрарызмам і наркотыкамі, забесьпячэньня бясьпекі межаў і падрыхтоўкі супрацоўнікаў сілавых ведамстваў. Заключана пагадненьне аб экстрадыцыі.
«Мы прыкладзем усе намаганьні для накіраваньня ў Беларусь найлепшай рабочай сілы пасьля дбайнай праверкі», — заявіў міністар унутраных спраў Пакістана.
МУС Беларусі паведаміла пра візіт Кубракова ў Пакістан, аднак інфармацыя пра намер прыняць некалькі тысяч работнікаў з Пакістана пакуль не апублікаваная.
11 красавіка Аляксандр Лукашэнка па выніках сустрэчы ў Менску з кіраўніком урада Пакістана Шахбазам Шарыфам заявіў, што краіны дамовіліся выпрацаваць мэханізм прыезду ў Беларусь пакістанскіх працоўных мігрантаў. Паводле яго слоў, Беларусь гатовая прыняць 100-150 тыс. спэцыялістаў.
Форум