Затрымалі ўдзельніка ювэлірнага брэнда Belaruskicry Бужылава
Прапагандысты паказалі Ягора Бужылава за кратамі, піша «Наша ніва». Відэа датуецца 29 ліпеня. Верагодна, яго было зьнятае на ўтоеную камэру. Падрабязнасьцяў пра месца ўтрыманьня Бужылава не прыводзіцца. Як вынікае са словаў прапагандыста Ігара Тура, сярод іншага, Бужылава абвінавачваюць у «фінансаваньні экстрэмізму» (арт. 361-2 КК).
26 ліпеня стала вядома, што ювэлірны брэнд Belaruskicry у Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем». 27 жніўня дзяржаўнае тэлебачаньне паведаміла пра затрыманьне аднаго з удзельнікаў брэнда — дырэктара па вытворчасьці Ягора Бужылава. У сюжэце яго паказалі за кратамі, верагодна, у ізалятары.
У сюжэце назвалі іншых людзей, зьвязаных з брэндам і паказалі кадры з іншымі нібыта «ўдзельнікамі схемы», якіх абвінавацілі ў незаконным прадпрымальніцтве і нясплаце падаткаў.
Сілавікі сьцьвярджаюць, што ўпрыгожаньні нібыта зробленыя з пасрэбранай латуні.