Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы сабралі больш за 17 тысяч эўра для дзяцей палітвязьняў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Фонд BySol падвёў прамежкавыя вынікі збору на дзяцей палітвязьняў.

Фонд зьбірае сродкі, каб дапамагчы дзецям палітвязьняў пайсьці ў дзіцячы садок ці школу з усім, што трэба: адзеньнем, абуткам, канцылярскімі вырабамі, заплечнікамі. Гэта простыя рэчы, безь якіх цяжка пачувацца нароўні зь іншымі, падкрэсьліваюць арганізатары збору.

«Чаму гэта важна? Таму што адсутнасць аднаго з бацькоў само па сабе сур’ёзнае выпрабаваньне. Бо ўвага грамадзтва здольная падтрымаць там, дзе няма ні стабільнасьці, ні пачуцьця бясьпекі. Кожны ўнёсак — гэта канкрэтная дапамога канкрэтнаму дзіцяці. І адначасова — знак салідарнасьці».

На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 эўра. Заяўкі на атрыманьне дапамогі прымалі да 17 жніўня.

На 1 верасьня сабрана звыш 17 тысяч эўра. Агулам фонд заплянаваў на збор дзецям палітвязьняў суму ў 25 155 эўра.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG