Улады Беларусі падрыхтавалі праект выратаваньня «Амкадору». Расказваем, як гэтае прадпрыемства гадамі падтрымлівалі ўлады і чаму яно апынулася ў фінансавай пастцы.
Жыхары Смаргоняў, што ў Горадзенскай вобласьці, улетку ўжо не ўпершыню сутыкнуліся з «частковым зрывам» гарадзкіх аўтобусных маршрутаў: у мясцовым аўтапарку № 17 гэта патлумачылі «вострым дэфіцытам кадраў».
Уезду ў Эўразьвяз на 8:00 22 жніўня чакалі 5405 легкавых аўтамабіляў і 100 аўтобусаў, вынікае зь зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі (ДПК).
Пасажырскі перавозьнік Intercars паведаміў аб скасаваньні двух рэйсаў — зь Менску ў Вільню і назад.
Андрэй Ажароўскі ў Манголіі правяраў звалку старых радыяактыўных адыходаў.
Пасьля канцэрту беларускага рэпэра Макса Каржа, што прайшоў 9 жніўня на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве, затрымалі 13 грамадзян Беларусі.
У пункце пропуску «Берасьце» на мяжы з Польшчай становішча застаецца складаным.
Беларуска Ксенія пераехала ў Аргентыну і зьбіраецца замуж за аргентынца. Пра тое, як ёй зрабілі прапанову, як яна карыстаецца тэлефонам на вуліцы і як ейны бел-чырвона-белы сьцяг ледзь ня стаў прычынай канфлікту з каханым, яна расказала Свабодзе.
Хваля пратэстаў, якая пачалася ў Сэрбіі ў лістападзе 2024 году, уступіла ў новую фазу штодзённых сутыкненьняў паміж дэманстрантамі і паліцыяй з 12 жніўня, калі ў паўночных гарадах Вэрбас і Бачка-Паланка ўспыхнуў гвалт.
Праваабаронцам ужо вядомыя імёны 40 затрыманых у справе маніторынгавага праекту «Беларускі Гаюн». Пра гэта інфармуе праваабарончы цэнтар «Вясна».
18 жніўня 2025 году на 66-м годзе жыцьця пайшоў з жыцьця паэт, настаўнік і дасьледчык культуры Віктар Вабішчэвіч. У 2000-х гадах ён ня раз быў суразмоўцам журналістаў Радыё Свабода. Прыгадалі самыя яркія ягоныя выказваньні і вершы.
На днях адбылася падзея, якая паставіла на вушы ўсю краіну. Лукашэнка запрасіў амэрыканскага прэзыдэнта з сям’ёй наведаць Беларусь. Запрашэньне было прынятае. Прынамсі так сьцьвярджае прапаганда.
Паводле інфармацыі Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, цяпер уезду ў Эўразьвяз чакаюць больш як 6 тысяч транспартных сродкаў.
Сьледчы камітэт паведаміў пра завяршэньне расьледваньня крымінальнай справы ў дачыненьні да менчука за прымус бяздомных жабраваць.
5 гадоў таму Нацыянальны тэатар імя Янкі Купалы рыхтаваўся ўрачыста адсьвяткаваць 100-годзьдзе. Аднак падзеі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў перакрэсьлілі ўсе пляны, кардынальна зьмяніўшы і сам тэатар, і лёсы актораў.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю (МАРГ) скарэктавала цану прыроднага газу для шэрагу катэгорыяў спажыўцоў. Адпаведная пастанова № 57 ад 11 жніўня апублікаваная на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале.
Даўжыня чаргі паставіла новы рэкорд.
Андрэй Ажароўскі правяраў звалку старых радыяактыўных адыходаў.
Галоўнае консульскае ўпраўленьне Міністэрства замежных справаў Беларусі часова скасавала жывую чаргу падачы дакумэнтаў на апастыль з 19 жніўня, паведамляе сайт ведамства.
Камітэт прыняў да разгляду скаргу беларускага праваабаронцы Рамана Кісьляка супраць Грузіі, якая адмовіла яму ў прытулку.
Ніна Багінская падала заяву ў міліцыю Першамайскага раёну Менску аб тым, што ў будынку РУУС у яе ўпотай забралі імянны гадзіньнік, паведамляюць крыніцы «Белсату».
Беларусы паехалі ў Расею на заробкі, а мусілі працаваць без аплаты і магчымасьці вярнуцца дадому ці нават паведаміць пра сваю долю сваякам.
У Дзяржаўным памежным камітэце паведамілі аб часовым спыненьні дзейнасьці на мяжы зь Літвой памежнага пераходу Каменны Лог (зь літоўскага боку пункт Меднікі).
Беларусам усё складаней трапіць у суседнія эўрапейскія краіны. Да візавых праблемаў дадаліся транспартныя.
Дапамагчы сем’ям палітзьняволеных сабраць дзяцей у школу і садок — мэта акцыі.
Чарга на выезд у Польшчу праз пункт пропуску «Берасьце» сёньня ноччу паставіла новы рэкорд.
Кватэру, дзе была зарэгістраваная Аляксандра Герасіменя, у Беларусі завочна асуджаная, прадаюць з аўкцыёну.
Устаноўчы сход заснавальнікаў асацыяцыі адбыўся 17 жніўня. На ім былі абмеркаваныя і прынятыя «ў першым чытаньні» статут, абраныя кіроўныя і кантрольныя органы, падрыхтаваныя праекты дакумэнтаў для рэгістрацыі.
27-гадовы грамадзянін Беларусі Віталь С. абвінавачваецца ў працы на замежную выведку, падрыхтоўцы дывэрсіі і сабатажы (арт. 130 § 8 Крымінальнага кодэксe Польшчы). Пра гэта са спасылкай на польскую пракуратуру інфармуе rеform. news.
Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі (МУСіА) Польшчы не забараняла мясцовым органам улады прымаць у беларусаў у рамках працэдур легалізацыі дакумэнты савецкага ўзору без апастылю.
Дональд Трамп заявіў, што яны з Аляксандрам Лукашэнкам абмеркавалі вызваленьне 1300 палітвязьняў з турмаў Беларусі. Распыталі праваабаронцаў, што гэта значыць і як дапамагчы такой колькасьці людзей адразу.
Праваабаронцам ужо вядомыя імёны 40 затрыманых па справе маніторынгавага праекту «Беларускі Гаюн». Пра гэта інфармуе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Афіцыйна больш за ўсё грамадзян Беларусі жылі ў Літве на пачатку 2024 году. Пасьля іх толькі менела. Паводле сьвежай статыстыкі, за паўтара года зь Літвы зьехалі каля 10 тысяч беларусаў і гэты працэс працягваецца.
У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі сьцьвярджаюць, што ў чарзе стаяць 5 890 грузавікоў, легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў. Найбольш — на польскім кірунку.
Жыхары Кабулу сказалі Радыё Свабода, што яны просяць рысу і «гатовыя прыняць сьмерць», тымчасам як Усясьветная харчовая праграма ААН (УХП) заявіла, што «сотні тысяч людзей адрэзаныя» ад цэнтраў выдачы харчаваньня.
У Беларусі на 10 хлопчыкаў прыпадае 11,7 дзяўчынак. Найбольш жаночы горад — Менск, тут суадносіны 10/12. Такія зьвесткі апублікаваныя ў зборніку Белстату.
Беларускія спэцслужбы стварылі бот у тэлеграме, у апісаньні якога паведамілі, што бот дапамагае ў эвакуацыі людзей, якія дасылалі інфармацыю ініцыятыве «Беларускі Гаюн».
Паміж Беларусьсю і Літвой скасоўваюць усё больш аўтобусных рэйсаў.
У наш час усё яшчэ пашыранае меркаваньне аб тым, што малако, дзякуючы кальцыю, спрыяе здароўю і сіле костак. Газэта The New York Times пагутарыла з экспэртамі пра карысьць спажываньня малака.
Традыцыйна лідэрам сярод беларусаў застаецца Турэччына, але ўсё часьцей цікавяцца і новымі кірункамі — ад Грузіі да Кітая. Сайт myfin.by апытаў турапэратараў адносна трэндаў для адпачынку ў сёлетнім сэзоне па-за межамі Беларусі, на марскім узьбярэжжы.
Ці была Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка беларускай дзяржавай? Ці трэба сёньня шанаваць тых дзеячоў беларускай культуры, якія жылі ў БССР, не змагаліся з камунізмам і атрымлівалі савецкія ўзнагароды? І ці розныя гэта паняцьці — Беларусь і БССР?
У Эстоніі прайшоў другі зьезд беларускіх навукоўцаў «Вялікі Воз», які аб’ядноўвае адмыслоўцаў у галіне дакладных, тэхнічных і прыродазнаўчых навук і раскіданыя па ўсім сьвеце.
У 2025/2026 навучальным годзе ў Беларусі адкрыецца сем новых устаноў адукацыі, паведаміла на прэсавай канфэрэнцыі 15 жніўня ў Менску намесьніца начальніка галоўнага ўпраўленьня агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» паведамляе, што імя Ніны Багінскай зьявілася ў абноўленым сьпісе экстрэмістаў, які вядзе Міністэрства ўнутраных спраў.
Вядомы беларускі актор і тэлевядоўца перажыў ноч у асобным пакоі ў Грузіі, адкуль яго выслалі тамтэйшыя ўлады. Ждановіч прыляцеў на сустрэчу зь беларусамі Батумі, аднак яго не пусьцілі ў краіну грузінскія памежнікі.
Іх у сваім фэйсбуку выклаў навукоўца-хімік Сяргей Бесараб, каб людзі, якія на здымках, і яшчэ засталіся ў Беларусі, маглі як найхутчэй паклапаціцца пра сваю бясьпеку.
Адпаведны ўказ падпісаў 14 жніўня Аляксандар Лукашэнка.
Афіцыйнай прычынай сталі абмежаваньні, уведзеныя літоўскім урадам у 2024 годзе. Але доўгі час ніхто выкананьня пастановы, атрымліваецца, не пільнаваў.
Былы палітзьняволены лекар у размове са Свабодай расказвае пра самых запатрабаваных спэцыялістаў у калёніі, прыстойных супрацоўнікаў адміністрацыі і вязьняў крытых турмаў, якім патрэбная псыхалягічная дапамога.
Загрузіць яшчэ