Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падтрымка падчас эпідэміі заключаецца ў тым, што ўлады дазваляюць працаваць, — дэпутат парлямэнту


Агульнанацыяльны суботнік у Беларусі прайшоў 26 красавіка нягледзячы на рэкамэндацыю САЗ пазьбягаць масвых збораў людзей
Агульнанацыяльны суботнік у Беларусі прайшоў 26 красавіка нягледзячы на рэкамэндацыю САЗ пазьбягаць масвых збораў людзей

Асноўнай формай сацыяльнай падтрымкі ў Беларусі ва ўмовах эпідэміі каранавірусу зьяўляецца магчымасьць працягваць працаваць. Так лічыць член Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Сяргей Клішэвіч, перадае БелТА.

«Сёньня асноўная форма сацыяльнай падтрымкі — гэта магчымасьць працягваць працу, а таксама захаваньне працоўных калектываў на прадпрыемствах, — сказаў Сяргей Клішэвіч.

Ён прывёў у прыклад Эўразьвяз, дзе, па ягоных словах, у большасьці краінаў падчас карантыну не было ніякіх выплатаў фізычным асобам. Не было і адтэрміноўкі камунальных плацяжоў і арэнды.

«Беларусь як сацыяльна арыентаваная дзяржава не магла пайсьці па аналягічным шляху, аплачваючы карантын за кошт асабістых сродкаў сваіх грамадзян», — сказаў Клішэвіч.

Дэпутат лічыць, што ў Беларусі няма патрэбы ўводзіць карантын. Найперш, каб не прыпынілася вытворчасьць на прадпрыемствах рэальнага сэктару.

«Акрамя таго, працяглая сацыяльная дэпрывацыя ў жорсткіх формах разам са зьнешнім інфармацыйным ціскам прыводзяць да шэрагу непажаданых наступстваў: дэпрэсій, асацыяльных паводзінаў. Усё гэта можна аднесьці да „заслугаў“ каронапсыхозу, пра які неаднаразова казаў прэзыдэнт», — давёў сваю думку Сяргей Клішэвіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG