Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом: Трамп незадаволены падзеямі вакол Украіны, але і ня зьдзіўлены


Прэзыдэнты ЗША і Ўкраіны ў Вашынгтоне. 18 жніўня.
Прэзыдэнты ЗША і Ўкраіны ў Вашынгтоне. 18 жніўня.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп незадаволены разьвіцьцём падзей вакол Украіны, але і ня зьдзіўлены. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Белага дома Каралін Левіт падчас брыфінгу, камэнтуючы апошнія абмены ўдарамі паміж Расеяй і Ўкраінай.

Па словах Левіт, Вашынгтон дапускае, што прэзыдэнты Расеі і Ўкраіны Уладзімір Пуцін і Ўладзімір Зяленскі не гатовы самі скончыць канфлікт на дадзеным этапе. Трамп зробіць наконт гэтага дадатковыя заявы пазьней, адзначыла прэс-сакратар.

27 жніўня Дональд Трамп расказаў, што плянуе вельмі хутка вырашыць пытаньні па расейска-ўкраінскай вайне. Па словах Трампа, узброенае супрацьстаяньне дзьвюх краін доўжыцца занадта доўга.

22 жніўня віцэ-прэзыдэнт ЗША Джэй Ды Вэнс адзначыў, што ў Белым доме ня думаюць, аб заканчэньні канфлікту «раптоўна», але спадзяюцца, што мір будзе дасягнуты не пазьней чым праз паўгоду.

У сваю чаргу канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мерц на брыфінгу з прэзыдэнтам Францыі Эмануэлем Макронам заявіў, што сустрэчы Пуціна і Зяленскага хуткім часам, па ўсёй верагоднасьці, не будзе. Па словах Мерца, гэты факт трэба ўлічваць пры далейшых перамовах па Ўкраіне.

26 жніўня канцлер Нямеччыны заявіў, што заходнія краіны гатовы ўзмацніць санкцыйны ціск на Расею, калі ня будуць арганізаваны перамовы паміж прэзыдэнтамі, і Масква не праявіць ініцыятыву для іх правядзеньня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG