Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША аказалі краінам сьвету дапамогу на $775 млн для барацьбы з пандэміяй


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

З моманту пачатку сусьветнай пандэміі COVID-19, Злучаныя Штаты вылучылі звыш 775 мільёнаў даляраў на надзвычайную мэдыцынскую, гуманітарную, эканамічную дапамогу больш чым 120 дзяржавам, а таксама міжнародным і няўрадавым арганізацыям для барацьбы з распаўсюджваньнем каранавірусу.

Пандэмія каранавірусу ў Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі​

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным у пятніцу Дзярждэпартамэнтам.

ЗША застаюцца найбуйнейшым глябальным донарам, якія аказваюць дапамогу дзяржавам па ўсім сьвеце ва ўмовах надзвычайнай сытуацыі, гаворыцца ў дакумэнце.

Акрамя таго, амэрыканскія прыватныя кампаніі, некамэрцыйныя і дабрачынныя арганізацыі сабралі амаль 6,5 мільярдаў даляраў у выглядзе ахвяраваньняў на барацьбу з пандэміяй COVID-19 па ўсім сьвеце.

За апошнія 10 гадоў ЗША выдзелілі больш за 100 мільярдаў даляраў на патрэбы глябальнай аховы здароўя і амаль 70 мільярдаў — на гуманітарную дапамогу іншым краінам, паведамляюць у Дзярждэпартамэнце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG