Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Не выкарыстоўваць пандэмію для барацьбы з апазыцыяй — ПАРЭ перасьцерагае Баку


Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Парлямэнцкая Асамблея Рады Эўропы (ПАРЭ) перасьцерагла Азэрбайджан ад выкарыстаньня эпідэміі каранавірусу для барацьбы з апазыцыяй.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Назіральнікі ПАРЭ паведамілі, што больш за 15 азэрбайджанскіх актывістаў і журналістаў былі арыштаваныя на тэрміны да 30 дзён за парушэньні абмежаваньняў у часе пандэміі і непадпарадкаваньне паліцыі. ПАРЭ асьцерагаецца, што жыцьцё палітычных апанэнтаў Баку ў зьняволеньні можа апынуцца пад пагрозай з прычыны імавернасьці заражэньня новым каранавірусам.

Асамблея заклікала ўлады Азэрбайджану гарантаваць свабоду выказваньняў і не злоўжываць захадамі барацьбы з пандэміяй COVID-19 для ціску на палітычных апанэнтаў.

У рэйтынгу свабоды слова арганізацыі «Рэпартэры бязь межаў» за 2020 год Азэрбайджан знаходзіцца на 168 месцы са 180. Годам раней краіна займала 166 радок рэйтынгу.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG