Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Эдварда Вайніловіча, Язэпа Драздовіча і Веры Церлюкевіч


Вера Церлюкевіч, жнівень 1991. Фота Ўл. Кармілкіна
Вера Церлюкевіч, жнівень 1991. Фота Ўл. Кармілкіна

Падзеі 13 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1795 — у Санкт-Пецярбургу ўпаўнаважаныя Аўстра-Вугоршчыны, Прусіі і Расеі падпісалі канвэнцыю аб трэцім падзеле Рэчы Паспалітай.

1900 — апублікаваная асноўная кніга Зыгмунда Фройда «Тлумачэньне сноў».

1910 — у Санкт-Пецярбургу ў друкарні Пянткоўскага выходзіць другі паэтычны зборнік Янкі Купалы «Гусьляр».

1929 — у Менску пачаўся рух трамваяў.

1960 — з канвэеру Беларускага аўтамабільнага заводу ў Жодзіне сышоў першы 40-тонны самазвал.

1999 — створаная Віцебская дыяцэзія.

У гэты дзень нарадзіліся

1847 Эдвард Вайніловіч, гаспадарчы і палітычны дзеяч, мэмуарыст. У 1905–1910 гадах на грошы Вайніловіча пабудавалі Чырвоны касьцёл у памяць пра ягоных дзяцей, якія заўчасна памерлі, — Сымона і Алену Вайніловічаў.

Эдвард Вайніловіч
Эдвард Вайніловіч

1888Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф.

Язэп Драздовіч. Над безданьню. 1931 г.
Язэп Драздовіч. Над безданьню. 1931 г.

1896 — Мікола Шчакаціхін, мастацтвазнавец, гісторык, тэарэтык мастацтва, дасьледаваў выяўленчае мастацтва і архітэктуру Беларусі ад старажытных часоў да сучаснасьці.

1925 Маргарэт Тэтчэр, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі.

1941Вера Церлюкевіч, рабочая, удзельніца нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х.

1970 Вітольд Ашурак, беларускі палітвязень. Памёр у турме ў траўні 2021 пры нявысьветленых абставінах.

Вітольд Ашурак
Вітольд Ашурак

У гэты дзень памерлі

1986 Андрэй Бембель, скульптар, народны мастак Беларусі.

2001Максім Лужанін, беларускі паэт, літаратуразнаўца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG