Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі гарадзкі цэнтар здароўя: каля 30-40% менскіх дзяцей прыходзяць у школу галоднымі


Школьнікі, архіўнае фота
Школьнікі, архіўнае фота

Такую лічбу агучылі на прэс-канфэрэнцыі 26 жніўня.

Загадчыца Менскага гарадзкога цэнтру здароўя Сьняжана Каўрыга адзначыла, што ў 2022 годзе быў распрацаваны інфармацыйны праект «Скажы здароўю — ТАК!» Ён быў накіраваны на павелічэньне інфармаванасьці малодшых школьнікаў, падлеткаў і іх бацькоў аб важнасьці харчовых рацыёнаў і правільнага харчаваньня.

«У ходзе праекту мы выявілі, што дастаткова вялікі адсотак школьнікаў — гэта каля 30-40%, кожны год гэтая лічба вагаецца, — ня сьнедаюць і прыходзяць у школу нашча», — сказала Каўрыга, якую цытуе Люстэрка.

Экспэртка падкрэсьліла, што дзіця павінна сьнедаць, каб «выключыць галодныя непрытомнасьці ў дзіцяці ўжо да трэцяга ўроку».

Загадчыца Менскага гарадзкога цэнтру здароўя таксама вылучыла сярод асноўных праблем сучаснага харчаваньня школьнікаў залішнюю калярыйнасьць ежы, падвышанае ўтрыманьне ў ёй тлушчоў і цукроў, нізкае ўтрыманьне харчовых валокнаў, наяўнасьць дабавак і фарбавальнікаў, несвоечасовыя і хуткія прыёмы ежы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG